Сілавікі затрымалі блогера Артура Ахмадзі, які здымаў відэа пра «ЧВК Редан»


Менскі суд арыштаваў ціктокера Артура Ахмадзі пад нікам im_ileva, які здымаў відэа пра «ЧВК Редан». Яму прысудзілі 10 содняў арышту паводле артыкулу аб распаўсюджванні экстрэмісцкіх матэрыялаў (арт. 19.11 КаАП), паведамляе «Медиазона Беларусь».

Артур Ахмадзі. Скрыншот з відэа: guBAZA / Telegram

Сілавікі запісалі з затрыманым «пакаяннае» відэа, на якім ён кажа, што размясціў у сваім акаўнце ў TikTok відэа з сімволікай «ЧВК Редан» – гэтае відэа набрала 100 тысяч праглядаў. Таксама затрыманага абвінавачваюць у перадачы інфармацыі Nexta. «Пакаяннае» відэа з’явілася і ў канале самага затрыманага.

На гэтым тыдні супрацоўнікі міліцыі затрымалі больш за 33о чалавек за намер удзельнічаць у зборах «ЧВК Редан». Большая частка затрыманых – падлеткі, якія нібыта планавалі бойкі ў гандлёвых цэнтрах. Паводле звестак МУС, 2 сакавіка ў Менску было затрымана 80 чалавек, якія прыйшлі на сустрэчу «ЧВК Редан». 1 сакавіка ў Берасці на сустрэчы «ЧВК Редан» сілавікі затрымалі 52 чалавекі. 28 лютага падчас аналагічнай сустрэчы ў Гомлі затрымалі 200 чалавек. Таксама прыхільнікі супольнасці спрабавалі сабрацца ў Воршы.

Нефармальны рух з’явіўся ў Расеі на аснове аднаго з японскіх анімэ.

Разбор
Што за «ЧВК Редан» і што з ім рабіць? Спыталі анімэ-супольнасць, сацыёлага і падлеткавага псіхолага
2023.03.01 20:21

Алена Рувіна belsat.eu

 

Стужка навінаў