Генштаб Украіны: Беларускія дэсантнікі атрымалі загад на ўварванне ва Украіну


Генеральны штаб Узброеных сілаў Украіны паведамляе, што камандаванне 38-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады Узброеных сілаў Беларусі атрымала загад на перасячэнне мяжы з Украінай.

На тэрыторыі Беларусі паблізу ўкраінска-беларускай мяжы, у лясной мясцовасці, цяпер размяшчаецца 38-я асобная дэсантна-штурмавая брыгада Узброеных сілаў Беларусі, паведамляе Генштаб Украіны. Беларускія афіцэры атрымалі загад на ўварванне ва Украіну.

«Паводле наяўных звестак, камандаванне вайсковай часткі атрымала загад аб перасячэнні мяжы з Украінай. Пацвярджэнне баявога парадку будзе зробленае пасля перасячэння мяжы.

Маральна-псіхалагічны стан дэсантнікаў надзвычай нізкі. Афіцэры і салдаты не жадаюць граць у ролі расейскіх наймітаў. Значная колькасць выказалася за скасаванне кантрактаў, большасць з якіх заканчваецца ў траўні», – паведамляе Генштаб Украіны.

Раней Пэнтагон паведамляў, што беларускія войскі пакуль не бяруць удзелу ў нападзе на Украіну. Украінскі бок таксама пацвярджаў гэтую інфармацыю.

Вайсковыя эксперты лічаць, што Пуцін патрабуе ад Лукашэнкі ўдзелу ў нападзе на Украіну.

Аналітыка
Дзе ў Беларусі ратавацца ад ракетаў і бомбаў? Інфармацыя пра сховішчы закрытая
2022.03.03 18:41

АФ belsat.eu

Стужка навінаў