Дадому. Яны вяртаюцца бараніць сваю зямлю


Фатографка Надзея Бужан з’ездзіла на мяжу з Украінай і паразмаўляла з людзьмі, якія ўцякаюць ад вайны. «Сярод роспачы і болю я ўбачыла радасць ад сустрэч з роднымі і палёгку ад таго, што ўдалося вырвацца з пекла. Выслухала шмат розных, але адначасова падобных гісторый. Яны не хочуць вайны. Яны не разумеюць, чаму сусед прыйшоў у іх дом забіваць», – кажа Надзея.

«Назіраючы за ўцекачамі, я не адразу заўважыла іх – людзей, якія ішлі ў адваротным ад Польшчы кірунку. Яны хутка, нават нібы спяшаючыся, праходзілі міма мяне. Хтосьці ішоў цэлымі групамі, хтосьці быў адзін. Я зразумела, што гэтыя людзі ідуць на пашпартны кантроль, каб трапіць ва Украіну. Перыядычна людзі кідалі позірк на ўцекачоў, іх позіркі сустракаліся. Гэтыя людзі ішлі дадому, нягледзячы на тое, што там – вайна», – расказвае Надзея, як нарадзіўся праект.

У гэтым матэрыяле Надзея сабрала серыю партрэтаў украінцаў, у якіх быў шанец застацца ў бяспецы, але яны зрабілі іншы выбар. Гэта людзі, для якіх скласці рукі і проста назіраць, як знішчаюць іхную краіну, горш за страх смерці. Гэта людзі, у якіх не засталося страху.

Стужка навінаў