У Беларусі – самы нізкі заробак у Еўропе


Паводле ўзроўню сярэдніх заробкаў у свеце Беларусь заняла 101-е месца са 160 краінаў. Такая пазіцыя нададзеная Беларусі ў рэйтынгу Міжнароднай арганізацыі працы (МАП). У рэйтынгу разглядаўся сярэдні заробак у Беларусі, на ўзроўні амаль 347 долараў у эквіваленце, паведамляе рэсурс «Свободные новости».

Ёсць высокая імавернасць, што паводле вынікаў 2021 года Беларусь зробіцца краінаю і з самым малым сярэднім заробкам, піша infobank.by.

Самы высокі сярэдні заробак у Швейцарыі – $ 6270. У Польшчы зарабляюць у сярэднім $ 1410, у Літве – $ 1840, Латвіі – $ 1311, Расеі – $ 628, а ва Украіне – $ 508.

Паводле звестак Белстату, сярэдні заробак працаўнікоў у Беларусі ў студзені 2021 года склаў 1290 рублёў, або каля 496 долараў. Але гэта – да выплаты падаткаў.

Яшчэ дзесяць гадоў таму самаю беднай краінай геаграфічнай Еўропы лічылася Малдова, дзе фіксавалі самыя нізкія заробкі.

Цяпер «мінімалка» ў Беларусі ніжэйшая, чым у Малдове і Украіне. Паводле бягучага курсу долара яна складае цяпер:

  • у Беларусі – $ 155
  • у Малдове – $ 165
  • ва Украіне – $ 215.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў