«Важнае і своечасовае рашэнне». Ціханоўская павіншавала Кізіма з прызначэннем


Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская павіншавала ўкраінскага дыпламата Ігара Кізіма з прызначэннем на пасаду амбасадара Украіны ў асаблівых даручэннях, «адказнага за стасункі з дэмакратычнымі сіламі» Беларусі.

Святлана Ціханоўская.
Фота: Таццяна Верамеева / Белсат

«Гэта важнае і своечасовае рашэнне кіраўніка МЗС Дзмітрыя Кулебы. Мы спадзяемся на сумесную працу ў гэты вырашальны для нашых краін момант», – напісала палітык на сваёй старонцы ў сацсетцы Х.

Hавiны
Украіна прызначыла Ігара Кізіма амбасадарам для асаблівых даручэнняў у справе Беларусі
2024.02.03 09:45

Ігар Кізім быў апошнім амбасадарам Украіны ў Беларусі. Ён быў прызначаны на пасаду ў 2017 годзе і вызвалены ад абавязкаў прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім 22 чэрвеня 2023-га. Гэта адбылося пасля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком непрызнаванай ДНР Дзянісам Пушыліным. Да гэтага Кізім заставаўся ў Менску.

2 лютага 2024 года ён паведаміў пра сваё прызначэнне спецпрадстаўніком у справе Беларусі. У абавязкі амбасадара для асаблівых даручэннях у справе Беларусі будуць уваходзіць «пытанні, звязаныя з дэмакратычнымі сіламі Беларусі як часткаю беларускага грамадства, якая выступае супраць палітыкі цяперашняга кіраўніцтва Беларусі, асабліва ў тым, што датычыць падтрымання расейскай вайсковай агрэсіі супраць Украіны».

Палітолаг Яўген Магда, дырэктар украінскага Інстытуту сусветнай палітыкі, мяркуе, што гэтым прызначэннем украінскія ўлады фактычна прызналі наяўнасць трыкутніка: «Кіеў – Менск – беларускія дэмакратычныя сілы».

«І цяпер за палітыку ў дачыненні Беларусі будзе афіцыйна вызначаны чыноўнік. У гэтым выпадку – чалавек са значным досведам, які мае пэўную палітычную адказнасць», – падкрэсліў Магда.

На думку палітолага, гэта «адразу некалькі крокаў наперад».

Каментар
Кантакты з дэмсіламі і разрыў з Менскам. Магда пра прызначэнне Кіевам амбасадара Кізіма
2024.02.03 17:13

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў