У Фаніпалі масава затрымліваюць людзей у межах крымінальнай справы


У Фаніпалі, што знаходзіцца ў Дзяржынскім раёне, сілавікі масава затрымліваюць мясцовых жыхароў за ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020-га года, паведамляюць праваабаронцы.

Фаніпаль. Крыніца: sputnik.by

Паведамляецца, што супрацоўнікі ГУБАЗіКа ідэнтыфікуюць людзей па запісу відэа, якое зафіксавала мітынг. На відэа патрапіў увесь натоўп пратэстуючых – больш за 600 чалавек.

Цяпер людзей затрымліваюць у межах крымінальнай справы паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

Раней праваабаронцы паведамлялі, што 24 студзеня ў Фаніпалі былі затрыманыя жыхары Мікалай і Наталля Губіны, а таксама Таццяна Залатар. Падрабязнасці іх затрымання невядомыя.

Hавiны
Сілавікі затрымалі ўжо як мінімум 58 беларусаў, якія вярнуліся з-за мяжы
2023.02.02 11:20

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў