TUT.BY: журналістаў незалежных беларускіх медыяў не пусцяць на папярэдняе паседжанне па справе «Белгазпрамбанку»


Папярэдняе паседжанне па справе «Белгазпрамбанку», што прызначылі на заўтра, адбудзецца без прадстаўнікоў беларускіх недзяржаўных СМІ. Пра гэта паведамляе TUT.BY.

Вярхоўны суд на сваім сайце анансаваў захады ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй. У прыватнасці, гаворка ідзе пра абмежаванне месцаў. Нібыта праз гэта на паседжанне не пусцяць журналістаў БелаПАН, газетаў «Белорусы и рынок» і беларускай «Комсомольской правды», а таксама Onliner.by. «Медыязона» дадае, што адмову атрымаў і часопіс «Office Life».

Затое патрапіць на суд здолеюць прадстаўнікі расейскіх СМІ: агенцтвы РИА «Новости», ТАСС, а таксама Sputnik у Беларусі.

Сёння стала вядома, што ўжо заўтра, 4 лютага, адбудзеццца папярэдняе паседжанне па справе «Белгазпрамбанку». На ім будуць прысутнічаць не ўсе абвінавачаныя, а толькі тыя шасцёра, якія заключылі дасудовую дамову аб супрацы. Віктара Бабарыкі сярод іх няма.

ЯП, belsat.eu

Стужка навінаў