Павышэнне нормаў прадугледжанае пастановай Савету Міністраў ад 1 лютага 2021 года № 61, якое афіцыйна апублікаванае сёння, 3 лютага, на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Дзённыя затраты на харчаванне навучэнца ў яслях, яслях-садах, дзіцячых садках, дашкольных цэнтрах развіцця дзіцяці павялічаны да Br 2,75–4,3 (раней Br2,5–3,91) у залежнасці ад узросту дзіцяці ды працягласці перабывання ва ўстанове.
Выдаткі на харчаванне ў санаторных яслях-садах, санаторных дзіцячых садках, санаторных групах з працягласцю перабывання 12–24 гадзіны павялічацца да Br 4,13 (1–2 гады) і Br 4,97 (3–6 гадоў). Да гэтага яны складалі Br 3,72 і Br 4,69 адпаведна.
На харчаванне навучэнцаў у пачатковых школах, базавых школах, сярэдніх школах, гімназіях, ліцэях нормы павялічацца з Br 2,67 да Br 2,86.
Вырастуць таксама грашовыя нормы выдаткаў на харчаванне ўдзельнікаў адукацыйных мерапрыемстваў.
МГМ, Belsat.eu