«Спіс ганьбы». 14 беларускіх спартоўцаў трапілі ў санкцыйны спіс Украіны


Рэдакцыя ўкраінскага выдання «Tribuna.com» абнавіла «спіс ганьбы». У ім – 223 прозвішчы атлетаў, якія падтрымліваюць дыктатарскія рэжымы Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі, наўпрост ці ўскосна ўхваляюць вайну ва Украіне. У спіс трапілі 14 беларускіх спартоўцаў, у тым ліку скакун Максім Недасекаў і былая зорка футболу Аляксандр Глеб, сумна вядомы Дзмітрый Баскаў ды іншыя.

Паводле «Беларускага фонду спартовай салідарнасці» (BSSF), траплянне ў санкцыйны спіс Украіны будзе мець сур’ёзныя доўгатэрміновыя наступствы. На базе спісу будзе падрыхтаваная пастанова Вярхоўнай Рады Украіны, якую пасля ўхвалення Рады нацыянальнай бяспекі і абароны праз МЗС накіруюць усім міжнародным партнёрам.

«Гэта можа азначаць як мінімум доўгатэрміновы візавы бан і забарону на ўезд у краіны Еўропы і ЗША. Як максімум – поўны бан у міжнародным спорце і прыцягненне да адказнасці за падтрымку міжнародных злачынстваў у будучыні», – патлумачылі ў BSSF.

Хто ў спісе

У санкцыйны спіс Украіны трапілі 14 беларускіх спартоўцаў. Спіс рэгулярна абнаўляецца.

  • Наталля Цылінская, старшыня Беларускай федэрацыі веласіпеднага спорту;
  • Анастасія Мірончык-Іванова, спартоўка, лёгкая атлетыка;
  • Аляксей Талай, паралімпіец, плаванне;
  • Максім Недасекаў, спартовец, лёгкая атлетыка;
  • Сяргей Кавальчук, нелегітымны міністр спорту Беларусі;
  • Аляксандр Барауля, намеснік нелегітымнага міністра спорту Беларусі;
  • Дзмітрый Баскаў, сябра НАК Беларусі;
  • Аляксандр Багдановіч, старшыня Беларускай федэрацыі хакея;
  • Аляксандр Глеб, былы гулец зборнай Беларусі ў футболе.
  • Уладзімір Канаплёў, старшыня Беларускай федэрацыі гандбола;
  • Сяргей Рэпкін, сябра НАК, рэктар БДУФК;
  • Сяргей Рутэнка, старшыня Беларускай федэрацыі тэніса;
  • Алім Селімаў, старшыня Беларускай федэрацыі барацьбы;
  • Уладзімір Базанаў, старшыня Беларускай федэрацыі футболу.

Выканаўчы дырэктар BSSF Аляксандр Апейкін, каментуючы ўключэнне ў «спіс ганьбы» беларускіх спартоўцаў, казаў пра тое, што вяртанне да нармальнага жыцця ўсіх фігурантаў спісу будзе магчымы толькі «пасля прызнання віны, пакаяння перад беларускім і ўкраінскім народамі ды адказнасці перад законам дэмакратычнай Беларусі».

Hавiны
Беларускія біятланісты, якія падтрымалі ўладу, а не народ, выступаюць толькі ў Расеі
2022.12.05 19:24

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў