Ціханоўская ўзяла ўдзел у Міністэрскай Радзе АБСЕ


Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у Міністэрскай Радзе АБСЕ. Падчас выступу яна заклікала АБСЕ дабівацца доступу да палітвязняў, патрабаваць вываду расейскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі.

Ціханоўская падчас дыскусіі на Міністэрскай Радзе АБСЕ.
Фота: Святлана Ціханоўская / Telegram

У Польшчы адбываецца Міністэрская Радзе АБСЕ. У мерапрыемствах узяла ўдзел абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская.

Падчас мерапрыемстваў Святлана Ціханоўская зладзіла шэраг двухбаковых сустрэчаў, у тым ліку з генеральнай сакратаркай АБСЕ Хельгай Шміт, генеральным сакратаром Парламенцкай асамблеі АБСЕ Рабертам Мантэлам і прэзідэнткай Парламенцкай асамблеі Маргарэтай Седэрфельт.

Таксама палітык выступіла на дыскусіі, прысвечанай Беларусі, арганізаванай Эстоніяй і ЗША пры падтрымцы 37 краінаў-сябраў АБСЕ. У сваім выступе яна распавяла гісторыі палітвязняў, добраахвотніка Паўла «Волата» і яго маці Наталлі Суславай. Яна заклікала АБСЕ дабівацца доступу да палітвязняў, патрабаваць вываду расейскіх войскаў з беларускай тэрыторыі, падтрымаць перазапуск Маскоўскага механізму ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі.

ВІДЭА
Ціханоўская і Аб’яднаны пераходны кабінет правялі прэс-канферэнцыю ў Варшаве
2022.12.02 11:49

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў