ЗША рыхтуе дадатковыя санкцыі ў дачыненні Беларусі


Учора, 1 снежня, намесніца дзяржаўнага сакратара ЗША ў палітычных пытаннях Віктор’я Нулэнд заявіла, што ўлады ЗША рыхтуюць новыя санкцыі супраць афіцыйнага Менску, перадае «РИА Новости».

Віктор’я Нулэнд.
Фота: Boris Grdanoski / AP

«Сітуацыя ў Беларусі надзвычай нас непакоіць, яна трагічная для беларусаў, якія не так шмат просяць. Яны ўсяго толькі просяць магчымасць свабода абіраць лідара на сумленных і адкрытых выбарах. Мы разам з нашымі партнёрамі ўвялі дастаткова жорсткія санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі, цяпер шукаем магчымасці ўвесці новы пакет санкцыяў у сувязі з пастановаю Лукашэнкі выкарыстоўваць мігрантаў як зброю», – паведаміла намесніца дзяржаўнага сакратара.

На супольнай прэс-канферэнцыя міністра замежных справаў Латвіі ды дзяржсакратара ЗША 30 лістапада, якая прайшла ў Рызе, дзяржаўны сакратар Энтані Блінкен казаў, што ЗША рыхтуюць дадатковыя абмежаванні, якія абмяркоўваюцца з Еўразвязам ды іншымі партнёрамі:

«Мы шчыльна супрацоўнічаем з Еўрапейскім Звязам у пытанні дадатковых санкцыяў для прыцягнення рэжыму да адказнасці за гібрыдныя аперацыі ды атакі на дэмакратыю, правы чалавека і міжнародныя нормы, якія працягваюцца».

Нагадаем, што 1 снежня Еўразвяз ухваліў пяты пакет санкцыяў супраць уладаў Беларусі.

У новы спіс санкцыяў увайшлі 17 чалавек і 11 юрыдычных асобаў. Сёння, 2 снежня, дакумент будзе апублікаваны ў афіцыйным часопісе Еўразвязу. Таксама пачалася праца над шостым пакетам, але казаць пра лічбы заўчасна. Ён можа быць гатовы ў студзені ці лютым.

Hавiны
«Мусім разумець, што Беларусь – еўрапейская праблема». Новы канцлер Аўстрыі даў інтэрв’ю Белсату
2021.11.27 22:05

АД, belsat.eu

Стужка навінаў