Зачыстка ў культуры працягваецца: у Горадні звольнілі дырэктарку мясцовай выставачнай залы


Звольненая Ірына Сільвановіч працавала загадчыцай дзяржаўнай выставачнай залы 17 гадоў. Разам з мужам, мастаком Аляксандрам Сільвановічам яна стварыла ў горадзе культурны цэнтр «Фестывальны».

Да гэтага 10 гадоў жанчына была намесніцай дырэктара і дырэктаркай першай у Беларусі прыватнай галерэі «У майстра».

Ірына Сільвановіч разам з мужам.
Фота: irynasilvanovich / Instagram

У лістападзе Ірыну звольнілі «па дамове бакоў», што стала для яе поўнай нечаканасцю.

Пасля падзей жніўня-2020 яна падпісала адкрыты зварот работнікаў культуры супраць гвалту і за новыя выбары. Калі ў Горадні адбываліся маштабныя жнівеньскія пратэсты, Ірына Сільвановіч разам з мужам выступала са сцэны на плошчы Леніна падчас шматтысячнага мітынгу.

Таксама зазначым, што ў 2015-м годзе жанчына не пускала на выставу ў залу журналістаў «Белсату» Алеся Кіркевіча і Алеся Дзянісава, а пазней сведчыла супраць іх на судзе.

Інтэрв’ю
«Калі хтосьці пойдзе на мітынг – усіх перасаджаем». У якіх умовах працуюць настаўнікі пасля жніўня 2020-га
2021.11.27 17:01

АЛ, belsat.eu

Стужка навінаў