«Белавія» працягвае страчваць самалёты з флоту


З флоту «Белавіі» апошнімі днямі былі выведзеныя як мінімум два самалёты «Boeing 737-800», паведамляе тэлеграм-канал пра беларускую авіяцыю «ОтВинта».

«Boeing 737-800» авіякампаніі «Белавія».
Фота: belavia.by

Барты з рэгістрацыяй EW-438PA і EW-543PA у Стамбуле страцілі беларускую рэгістрацыю EW і набылі новую: Сан-Марына – T7-438 ды Ірландыі – EI-GYP. Пасля гэтага іх перагналі ў аэрапорты Вунсдрэхту (Нідэрланды) і Остравы (Чэхія), на базы для абслугоўвання самалётаў. Туды часта прылятаюць барты для перадачы паміж уладальнікамі.

Такое рашэнне можа быць звязанае з аптымізацыяй выдаткаў «Белавіі» праз новыя санкцыі з боку Еўразвязу. Аднак ёсць верагоднасць, што лізінгавыя кампаніі «Air Lease Corporation» і «SMBC Aviation Capital» самі запатрабавалі іх вярнуць. Акрамя самалётаў «Boeing 737 MAX» і «Embraer E2», якія ў лізінгу ў «Air Lease Corporation», у «Белавіі» больш няма бартоў у гэтых лізінгавых кампаніяў.

«Для «Белавіі» гэта добра, не трэба выдаткоўваць лішнія грошы на абслугоўванне бартоў. А паколькі ініцыятыва вяртання ідзе ад кампаніі, якая давала самалёты ў лізінг, то штрафных санкцыяў няма», – пракаментаваў «Белсату» адмысловец у грамадзянскай авіяцыі.

Апошнім часам беларуская авіякампанія «Белавія» пачала перагон самалётаў у розныя месцы для захоўвання.

Першымі былі новыя «Embraer E2», якія перагналі ў Казахстан. Далей былі «Boeing 737-800», якія паляцелі ў Стамбул, і «Embraer» мінулага пакаленні, якія апынуліся ў Баку.

Аб’ектыў
«Белавія» губляе тры самалёты. Яшчэ 17 – у чарзе
2021.10.25 23:20

belsat.eu

Стужка навінаў