У Беларусі створаць новае спецпадраздзяленне ўнутраных войскаў


У структуры ўнутраных войскаў МУС зʼявіцца яшчэ адное падраздзяленне пад назваю «Тарнада». Пра гэта паведаміў намеснік міністра МУС – камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў.

«Мы працягваем узмацняць спецназаўскі складнік і на даручэнне міністра ўнутраных справаў працуем над стварэннем яшчэ аднаго падраздзялення спецыяльнага прызначэння, што зʼявіцца ў Аколіцы на базе вайсковай часці 3310 – «Тарнада», – гаворыцца ў звароце Карпянкова з нагоды Дня падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння.

Ён нагадаў, што раней ужо былі сфармаваныя 8 новых атрадаў спецназу, якія праходзяць інтэнсіўны курс баявога рыхтавання пад кіраўніцтвам дасведчаных інструктараў з рэальным баявым досведам: «Рысь» і «Беркут» у Менску, «Шторм» у Берасці, «Тайфун» у Горадні, «Буран» у Гомлі, «Цыклон» у Астраўцы, а таксама «Смерч» і «Гонар» з ліку добраахвотнікаў і ветэранаў МУС.

Паводле Карпянкова, менавіта на спецпадраздзяленні ўнутраных войскаў МУС «ускладаюцца вялікія надзеі ў барацьбе з дыверсійна-выведнымі групамі і незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі».

Агляд
Выцек запіс выступу Карпянкова перад спецназам: пра вагнэраўцаў, каліноўцаў і эмігрантаў
2023.10.23 21:40

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў