У Берасці затрымалі вядомага святара грэка-каталіцкай царквы Ігара Кандрацьева


Па інфармацыі «Белсату», перад пачаткам службы 2 лістапада, прыкладна ў 18:00, у царкву прыехалі сілавікі і затрымалі святара грэка-каталіцкай царквы Ігара Кандрацьева. Да гэтага моманту ў царкве «працуюць» сілавікі.

Ігар Кандрацьеў. Крыніца: svaboda.org

У дні пратэстаў Ігар Кандрацьеў выходзіў на вуліцы, размаўляў з дзяўчатамі і жанчынамі ў ланцугах салідарнасці, суцяшаў іх і маліўся разам з імі.

Пасля выбараў, у жніўні 2020 года ў інтэрв’ю «Салідарнасці» святар казаў, што «уся гэтая хлусня, фальсіфікацыі – гэта вайна супраць Бога. А пасля ўсіх гэтых арыштаў кандыдатаў і звычайных грамадзян, яшчэ перад выбарамі, я прыняў рашэнне пазначыць сваю грамадзянскую пазіцыю. Мяркую, што Святлану Ціханоўскую, гэтую мілую, цудоўную жанчыну, пакінулі ў ліку кандыдатаў у прэзідэнты толькі таму, што не паставіліся да яе сурʼёзна».

Ігар Кандрацьеў таксама распавядаў, што ў 2020 годзе патрабаваў ад старшыні гарвыканкаму пайсці ў СІЗА і вызваліць затрыманых падчас пратэстаў.

Ігар Кандрацьеў. Крыніца: gazetaby.info

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў