Расейскім пенсіянерам у Эстоніі скіроўваюць выплаты праз Беларусь


Пенсійны фонд Расеі скіроўвае праз банк у Беларусі грошы расейскім пенсіянерам у Эстоніі. Праз санкцыі супраць Расеі ў адказ на вайсковую агрэсію ва Украіне. Пра гэта паведамляе партал Err.ee.

Пенсіянеры ў Эстоніі. Фота мае ілюстрацыйны характар. Аўтар: Ken Mürk / ERR / rus.err.ee

Паведамляюць, што расейскія пенсіянеры, якія жывуць у Эстоніі, дасюль не атрымалі грошай за трэці квартал. Аднак цяпер адпраўленыя з Расеі сродкі Пенсійнага фонду паступілі на рахунак банку ў Беларусі, які не зазнаў санкцыяў.

«Пенсіі на рахунку дэпартаменту ў беларускім банку, працэс пераводу грошай у эстонскі банк пачаўся», – цытуе Err.ee прэс-службу расейскага пенсійнага дэпартаменту. Тэрмінаў пакуль не называюць, аднак запэўніваюць, што «грошы будуць неадкладна пераведзеныя пенсіянерам адразу, як гэта стане магчымым».

Удакладняецца, што ў звычайнай сітуацыі перавод грошай з беларускага банку ў Эстонію займае каля тыдня. Назва беларускага банку невядомая.

Расейская пенсія ў Эстоніі выплочваецца штоквартальна, адразу за тры месяцы. У краіне – 4061 атрымальнік расейскай пенсіі.

Паводле тлумачэнняў расейскага пасольства ў Талліне, праблемы ў выплаце пенсіяў расейскім пенсіянерам у Эстоніі былі выкліканыя «блакаваннем банкаўскіх пераводаў на ініцыятыву ЗША».

Пра тое, што расейскім пенсіянерам у Эстоніі не выплацілі пенсіяў за III квартал, Err.ee упершыню паведаміў 13 верасня.

Hавiны
Парламент Эстоніі прызнаў расейскі рэжым тэрарыстычным
2022.10.18 20:17

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў