«Наша Нiва»: сілавікі затрымлівалі 44 супрацоўніка Акадэміі Навук


У Акадэміі навук сілавікі зладзілі «аблаву» на супрацоўнікаў, пра гэта «Нашай Ніве» паведамілі калегі затрыманых. Паведамляецца, што былі затрыманыя 44 чалавекі, частка з іх адпушчана. Мінімум 5 ці 6 чалавек – на Акрэсціна. 

Акадэмія навук. Крыніца: problr.by

Выданне паведамляе, што на мінулым тыдні затрымліваліся трое навукоўцаў з Інстытуту біяарганічнай хіміі навукова-прамысловага цэнтру «ХімФармСінтэз». Іх адпусцілі, але ўзялі падпіску аб неразгалошванні.

Была затрыманая супрацоўніца Фізіка-тэхнічнага інстытуту. Як мінімум адно затрыманне адбылося ў прэзідыуме НАН.

Супрацоўнікі КДБ таксама прыходзілі ў Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры. Гэта, магчыма, адбылося раніцай 26 кастрычніка. У інстытуце філасофіі ў супрацоўнікаў правяралі тэлефоны: праглядалі фотагалерэю і тэлеграм. Тое ж самае рабілася і ў іншых акадэмічных інстытутах. Вядома, што ў адным інстытуце сілавікі размаўлялі адзін на адзін з супрацоўнікамі ў кабінеце дырэктара, некаторым прапаноўвалі супрацу з сілавікамі.

Некаторыя навукоўцы кажуць, перадае выданне, што «першы аддзел» – гэта значыць, КДБ – збірае інфармацыю пра тое, якія спасылкі супрацоўнікі Акадэміі навук адкрываюць на сваіх працоўных камп’ютарах.

Затрыманні могуць звязаныя з тэлеграм-чатам «Навукоўцы супраць гвалту», які прызналі «экстрэмісцкім».

Hавiны
У Берасці затрымалі вядомага святара грэка-каталіцкай царквы Ігара Кандрацьева
2022.11.02 21:09

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў