Барыс Грабеншчыкоў падтрымаў палітзняволеную Таццяну Кузіну


Расейскі рок-музыка Барыс Грабеншчыкоў падтрымаў беларуску Таццяну Кузіну, прызнаную палітзняволенай. Ён даслаў за краты фатаграфію з подпісам. Аб гэтым паведамляе «Еўрарадыё». 

Барыс Грабеншчыкоў падтрымаў Таццяну Кузіну.
Фота: «Еўрарадыё» / euroradio.fm

Барыс Грабеншчыкоў даслаў фота з подпісам Таццяне Кузінай, якая адзнаходзіцца за кратамі больш за год:

«Таццяна! Сіл Вам. Цемра не доўжыцца вечна; заўсёды ўзыходзіць сонца. Б. Г».

Таццяна Кузіна – палітолаг, вядомая даследчыца ў сферы дзяржаўнага кіравання. Яе затрымалі ў ноч на 29 чэрвеня 2021 года ў аэрапорце «Менск», калі адпраўлялася ў кароткатэрміновую паездку ў Грузію. Жанчыну адвезлі ў ІЧУ на Акрэсціна, а праз некалькі дзён перавялі ў СІЗА на Валадарскага. Палітогага абвінавачваюць у «дапамозе дзеянням, учыненым з мэтай захопу ўлады» і «закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы». Беларускія праваабаронцы прызналі Кузіну палітвязнем.

Паводле «Еўрарадыё», Грабеншчыкоў і раней падтрымліваў беларускіх палітвязняў.

Гісторыі
«Я нібыта разблакавала апошні ўзровень у складанай гульні». Год з жыцця Кацярыны Андрэевай
2022.11.02 08:33

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў