У Расеі затрымалі беларускага хакера, які «пакаяўся»


Сяргей Паўловіч.
Фота: probusiness.io

Беларускі хакер Сяргей Паўловіч (вядомы таксама як «Police Dog», «panther», «Fallen Angel», «diplomaticos») затрыманы Інтэрполам у Санкт-Пецярбургу. Пра гэта паведамляе мясцовае выданне «Конкретно».

Беларуса нібы затрымалі 1 лістапада днём у гатэлі на Сувораўскім праспекце, бо ён знаходзіўся ў міжнародным вышуку на запыт ЗША.

Сяргей Паўловіч нарадзіўся ў 1983 годзе ў Магілёўскай вобласці, вучыўся на факультэце журналістыкі БДУ.

У 2008 годзе беларус быў згаданы ў ліку 11 фігурантаў «найбуйнейшага крадзяжу персанальнай інфармацыі за ўсю гісторыю ЗША». У 2009 годзе суд Першамайскага раёну Менску прызнаў яго вінаватым у крадзяжы $36 млн з банкаўскіх крэдытных карт карыстальнікаў з розных краін. Яму прысудзілі 10 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

У 2015 годзе, выйшаўшы з турмы, Паўловіч абвясціў, што завязаў са злачыннасцю, і заснаваў шэраг бізнесаў. Таксама ён стаў аўтарам кнігі «Як я скраў мільён, споведзь раскаянага кардара», якая заклікае іншых маладых людзей не ісці па яго крымінальным шляху. А ўвесь ганарар нібыта перадаў у дзіцячы анкалагічны шпіталь у Бараўлянах.

Артыкулы
Кіберпартызаны паведамілі пра чарговы ўзлом базы сілавікоў
2021.11.01 17:56

МГ belsat.eu

Стужка навінаў