Аўтамабіль з кантрабанднымі цыгарэтамі з Беларусі пратараніў машыну літоўскіх памежнікаў


Пашкоджаны аўтамабіль літоўскіх памежнікаў.
Фота: pasienis.lt

У Літве каля мяжы з Беларуссю кантрабандыст на «Audi Q5», уцякаючы ад літоўскіх памежнікаў, урэзаўся ў службовы аўтамабіль. Пра гэта паведамілі ў Службе аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.

Літоўскія памежнікі заўважылі падазроны аўтамабіль у сяле, што знаходзіцца каля самай мяжы з Беларуссю. На загад спыніцца кіроўца не прарэагаваў і стаў уцякаць.

Пры спробе ўцячы, парушальнік урэзаўся ў службовы аўтамабіль памежнікаў. У выніку чаго адзін з іх атрымаў лёгкія траўмы. Пры гэтым парушальнік паспрабаваў з’ехаць зноў, таму памежнікі сем разоў выстралілі 7 разоў у маторны адсек «Audi Q5». Пасля гэтага кіроўцу затрымалі.

Высветлілася, што жыхар муніцыпалітэта Друскенікі перавозіў 35 скрынь цыгарэт «NZ Gold» і «NZ Black» з беларускімі акцызнымі маркамі. Агулам у «Audi Q5» было загружана 17500 пачкаў кантрабандных цыгарэт.

Цыгарэты канфіскаваныя. А парушальніку пагражае турэмнае зняволенне тэрмінам да 8 год.

Hавiны
Літоўская мытня зноў знайшла кантрабанду беларускіх цыгарэтаў. Гэтым разам – у запасных колах
2021.10.22 18:10

МГ belsat.eu

Стужка навінаў