За жнівень у «пратэсных» крымінальных справах асуджана як мінімум 98 чалавек


Праваабарончы цэнтр «Вясна» прыводзіць статыстыку крымінальнага пераследу грамадзян, адзначаючы тэндэнцыю на яго павелічэнне. Так, праваабаронцам вядома пра не менш як 98 грамадзян, асуджаных у жніўні па палітычных матывах.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Менск, Беларусь. 19 верасня 2020 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Суадносіны асуджаных за жнівень у палітычна матываваных крымінальных справах жанчын і мужчын складае 19,39% і 80,61% адпаведна.

Сумарна за жнівень, па вядомых праваабаронцам справах, суды вынеслі прысудаў на:

  • 223 гады і 10 месяцаў пазбаўлення волі ў дачыненні да 63 чалавек;
  • 29 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія») у дачыненні да 11 чалавек;
  • 62 гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія») у дачыненні да 24 чалавек;
  • 2800 базавых велічынь штрафу на суму 89 600 рублёў у якасці дадатковага пакарання для 11 чалавек разам з пазбаўленнем (для 10 асуджаных) і абмежаваннем волі (для аднаго чалавека);
  • 5 гадоў забароны на заняцце пасад, звязаных з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў, у якасці дадатковага пакарання для 1 чалавека разам з пазбаўленнем волі.

У «пратэсных» крымінальных справах у жніўні суды ўжывалі пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі, у 64.28% выпадкаў. Абмежаванне волі з накіраваннем у ПУАТ («хімія») – 11.23% выпадкаў, без накіравання («хатняя хімія») – у 24.49% выпадках.

Hавiны
У Беларусі 18 новых палітвязняў
2022.09.01 19:48

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў