Сямашку адправілі ў адстаўку


Падчас разгляду кадравых пытанняў Аляксандр Лукашэнка прызначыў на пасаду пасла Беларусі ў РФ Дзмітрыя Крутога. Раней у Маскве на гэтай пасадзе працаваў Уладзімір Сямашка. Стала вядома, што ён проста пайшоў у адстаўку.

Уладзімір Сямашка.
Фота: РИА Новости

72-гадовага Уладзіміра Сямашку адправілі ў адстаўку. Адпаведны ўказ апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Ва ўказе Лукашэнкі пазначаецца, што ў адпаведнасці з артыкулам Канстытуцыі Сямашка вызваляецца ад пасады паслаў РФ у сувязі з выхадам у адстаўку.

У Беларусі Уладзімір Сямашка быў міністрам энергетыкі, першым намеснікам прэм’ер міністра Беларусі, у кабінеце міністраў Андрэя Кабякова – віцэ-прэм’ерам. На пасадзе пасла Рэспублікі Беларусь у Расейскай Федэрацыі ён працуе з лістапада 2018 года.

У пачатку года медыі паведамілі, што ў Расеі Сямашку шпіталізавалі праз праблемы са здароўем. У яго быў сардэчны прыступ і кровазліццё ў левае вока.

Аб’ектыў
Уладзіміра Сямашку на пасадзе пасла Беларусі ў Расеі замянілі Дзмітрыем Крутым
2022.07.22 22:56

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў