Першае судна з украінскім збожжам «RAZONİ» прыбыла ў порт Стамбула. Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны Турцыі.
Заўтра, 3 жніўня, судна будзе дагледжана прадстаўнікамі Турцыі, Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Украіны і Расеі, паміж якімі і было заключана пагадненне аб стварэнні калідора для вывазу ўкраінскага збожжа па Чорным моры. Так, бакі правераць экіпаж, пракантралююць дакументацыю грузу, агледзяць карабель і падпішуць выніковы пратакол. Пасля гэтага судна працягне свой шлях – яно накіруецца ў Ліван, дарога зойме да шасці дзён.
На борце судна – 26 тысяч тонаў украінскай кукурузы.
У панядзелак, 1 жніўня, з порта Адэсы выйшла першае судна, якое перавозіла ўкраінскае збожжа. У партах Адэсы чакаюць чаргі яшчэ 16 караблёў са збожжам, якія былі заблакаваныя з пачатку расейскай агрэсіі ва Украіне. Пагадненне аб вывазе збожжа з Украіны праз Чорнае мора падпісалі 22 ліпеня.
Алена Рувіна belsat.eu