Улады хочуць зліквідаваць таварыства, якое з'яўляецца ўласнікам медыя-рэсурсу «Hrodna.life»


Пракуратура Горадні падала ў суд пазоў аб ліквідацыі ТАА «Гораднялайфмедыя» – уласніка медыя-рэсурсу «Hrodna.life».

У 2020 годзе рэсурс «Hrodna.life» атрымаў найвышэйшую ўзнагароду ў конкурсе рэгіянальных медыяў. Горадня, Беларусь. 7 ліпеня 2021 года.
Фота: МК / Белсат

Працэс аб ліквідацыі таварыства пачнецца 11 жніўня ў Эканамічным судзе Гарадзенскай вобласці.

Нагадаем, што 9 ліпеня ў судзе Ленінскага раёну Горадні прайшло пасяджэнне суда, у выніку якога тэлеграм-канал «Hrodna.life» прызналі экстрэмісцкім. На думку пракуратуры, у тэлеграм-канале «Hrodna.life» былі апублікаваныя паведамленні, «накіраваныя на распальванне іншай сацыяльнай варожасці ці розні», заклікі да гвалту ў адносінах прадстаўнікоў пэўных прафесіяў.

Hавiны
«Гэта частка кампаніі па ціску на рэгіянальныя медыя»: суд у Горадні прызнаў Telegram-канала Hrodna.life экстрэмісцкім
2021.07.09 20:37

За апошні год рэдакцыя рэгіянальнага медыя прайшла праз арышты, ператрусы і сумарна атрымала больш як $ 10 тысяч штрафаў за «распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Артыкулы
«Вы з «Hrodna.life»? Можна паціснуць вам руку?» Як працуюць рэгіянальныя журналісты, якіх выціскаюць з Беларусі
2021.07.20 07:00

АД, belsat.eu

Стужка навінаў