У Батумі прайшла акцыя салідарнасці з народам Беларусі


Актывісты сабраліся на Батумскім бульвары на мірны мітынг салідарнасці з палітвязнямі. Удзельнікі і ўдзельніцы прыйшлі з партрэтамі Марыі Калеснікавай, Сцяпана Латыпава. Узгадалі забітага Рамана Бандарэнку скандзіруючы «Не забудем, не простим» і «Жыве Беларусь!». Грузія, Батумі. 1 жніўня 2021 года.
Фота: ЛП / Белсат

У Грузіі працягваюцца акцыі вольных беларусаў. Учора, 1 жніўня, актывісты сабраліся на Батумскім бульвары, на мірны мітынг салідарнасці з палітвязнямі. Удзельнікі і ўдзельніцы прыйшлі з партрэтамі Марыі Калеснікавай, Сцяпана Латыпава. Узгадалі забітага Рамана Бандарэнку скандуючы «Не забудем, не простим» і «Жыве Беларусь». Карэспандэнту «Белсату» пагутарылі з удзельнікамі аб асабістых матывах і планах адзначэння гадавіны беларускай рэвалюцыі ў Батумі.

Андрэй, удзельнік акцый салідарнасці ў Батумі:

Актывісты сабраліся на Батумскім бульвары на мірны мітынг салідарнасці з палітвязнямі. Удзельнікі і ўдзельніцы прыйшлі з партрэтамі Марыі Калеснікавай, Сцяпана Латыпава. Узгадалі забітага Рамана Бандарэнку скандзіруючы «Не забудем, не простим» і «Жыве Беларусь!». На здымку — Андрэй, удзельнік акцый салідарнасці. Грузія, Батумі. 1 жніўня 2021 года.
Фота: ЛП / Белсат

– Мы з жонкай пераехалі тры месяцы таму, тут нашмат лягчэй дыхаецца. Я па сямейных абставінах нядаўна ездзіў у Менск, і тое, што там адбываецца, проста жах. Да людзей прыходзяць па даносах, як у гады рэпрэсій. Ля пад’езда сустрэў суседа, які паліў цыгарэту за цыгарэтай, спытаў што з ім – аказваецца, хтосьці на яго паскардзіўся і прыйшла міліцыя з ператрусам. Шукалі ўсё што заўгодна, што можна было бы звязаць з недзяржаўнай сімволікай. Нічога не знайшлі, але ўсё скрыні павыкідалі, дзяцей напалохалі.

– Вы ходзіце на акцыі ў Батумі кожную нядзелю?

– Не кожную. Убачыў абʼяву пра сёння і прыйшоў падтрымаць, бо неяк чат быў не вельмі актыўным. Напэўна, у цёплае надворʼе ўсім хочацца пагуляць. Але мне здаецца, сваіх трэба падтрымліваць, мне, здаецца, гэта важна – для ўсіх, хто гэта ўбачыць.

Актывісты сабраліся на Батумскім бульвары на мірны мітынг салідарнасці з палітвязнямі. Удзельнікі і ўдзельніцы прыйшлі з партрэтамі Марыі Калеснікавай, Сцяпана Латыпава. Узгадалі забітага Рамана Бандарэнку скандзіруючы «Не забудем, не простим» і «Жыве Беларусь!». Грузія, Батумі. 1 жніўня 2021 года.
Фота: ЛП / Белсат

– Вы плануеце нешта на гадавіну беларускага пратэсту?

– Так, мы робім свой ролік, тое што адбывалася ў Батумі. Відэа, фота з мітынгаў, як мы збіраліся. Нас шмат людзей збіралася, шмат плакатаў. Я здымаў на добрую камеру. Пастараемся зрабіць добры ролік і распаўсюдзіць потым яго.

– Як вам могуць даслаць матэрыялы для роліка іншыя ўдзельнікі?

– Мы раней усё кідалі ў чат тэлеграм, але цяпер там зʼявіліся людзі, якія задаюць занадта шмат пытанняў і абуральна сябе паводзяць. Гэта выклікае падазрэнне. Не тое, каб гэта шпіёны, але відавочна людзі, якія хочуць даведацца шмат інфармацыі і не даць нічога ў замен. Так што, лепш пазнаёміцца або напісаць камусьці з нас, бо небяспечна публікаваць спасылкі. Калі ўжо ператрусы робяць па даносах, то якія тут спасылкі.

Саша, актыўны ўдзельнік акцый салідарнасці ў Батумі:

Актывісты сабраліся на Батумскім бульвары на мірны мітынг салідарнасці з палітвязнямі. Удзельнікі і ўдзельніцы прыйшлі з партрэтамі Марыі Калеснікавай, Сцяпана Латыпава. Узгадалі забітага Рамана Бандарэнку скандзіруючы «Не забудем, не простим» і «Жыве Беларусь!». На здымку — Саша, актыўны ўдзельнік акцый салідарнасці. Грузія, Батумі. 1 жніўня 2021 года.
Фота: ЛП / Белсат

– Мы прыехалі 31 траўня, адразу ж убачыў у Матолькі расклад сусветных акцый і так патрапіў на першую. Было там усё досыць абʼёмна, нават «Аджария ТВ» прыехалі. Стараемся тут і зараз прасоўваць інфармацыйную павестку, бо грузіны дрэнна ведаюць, што ў нас адбываецца: у іх сваіх праблем дастаткова. Калі едзеш у таксі, не ўсе, але многія кажуць: Лукашэнка – малайчына. Пачынаеш распавядаць, тэзісна распавядаеш, каб яны ўявілі, напрыканцы паездкі яны хрысцяцца і гавораць: «Не дай Бог, каб у нас такое адбылося». Першае, што звычайна кажу – уяві што ты на грузінскай не маеш права размаўляць. Вось у вас было такое ў 75 годзе, спрабавалі забараніць грузінскую і ўся Грузія на вушы стала, а ў нас цяпер гаварыць на мове – прыкмета экстрэмізму.

Грузіны больш расслабленыя і напэўна беларусам трэба павучыцца гэтаму расслабону. Калі мы зʼязджалі з Менску ў нас быў толькі здранцвелы страх. Што мы не вылету, што нас арыштуюць, мільённы страхаў. Ты не жывеш нармальным бытавым жыццём, ты жывеш тым, што кагосьці арыштавалі, кагосьці забралі, TUT.by зачынілі – і цябе ўсё гэта накрывае хвалямі. У Менску, калі мы жылі, стан быў такі, што як прачнуўся, табе ўжо дрэнна. Сюды прыехалі, першая рэакцыя была здзіўленне ад працы паліцыі. Калі ў аэрапорце стаялі ў чарзе, дзіцё плача, падыходзіць з іншага канца залы паліцэйская і праводзіць без чаргі прайсці. І пасля тут, калі была акцыя, падыходзіць паліцэйскі, пытаецца ў чым праблемы, што за акцыя? Гаворым акцыя салідарнасці беларусаў. Пытаецца, ці ёсць у нас прэтэнзіі да грузінскай урады? Не, кажу прэтэнзіі няма, распавядаю што ў нас адбываецца. А ён кажа, чым нам дапамагчы. І такое стаўленне паліцыі не можа не здзівіць. Прайдзіцеся па набярэжнай, паглядзіце. Яны ходзяць і робяць сваю працу, глядзяць, каб не абакралі турыстаў, нешта яшчэ. Гэта ўзрывае мозг, што людзі не думаюць, каго ў шкарпэтках бела-чырвоных арыштаваць, а каб не было крадзяжоў, дапамагчы, калі камусьці дрэнна. Гэта дзіўна.

Актывісты сабраліся на Батумскім бульвары на мірны мітынг салідарнасці з палітвязнямі. Удзельнікі і ўдзельніцы прыйшлі з партрэтамі Марыі Калеснікавай, Сцяпана Латыпава. Узгадалі забітага Рамана Бандарэнку скандзіруючы «Не забудем, не простим» і «Жыве Беларусь!». Грузія, Батумі. 1 жніўня 2021 года.
Фота: ЛП / Белсат

– Вы плануеце нешта на гадавіну пратэстаў?

– Трэба нешта абавязкова, пакуль яшчэ не ведаю. Шчыра сказаць толькі зараз пачало адпускаць, я прыехаў сюды як выціснуты, пасля Менску і маршаў. Адчуванне, што прыехаў з вайны, і было жаданне адаспацца і аднавіцца. Цяпер будуць сілы і ёсць ідэі як гайдаць рэжым. Тут шмат экспатаў становіцца. Турысты зʼедуць, і мы будзем нешта рабіць абавязкова, і 9-га будзем абавязкова.

Даша, удзельніца акцыі салідарнасці ў Батумі:

Актывісты сабраліся на Батумскім бульвары на мірны мітынг салідарнасці з палітвязнямі. Удзельнікі і ўдзельніцы прыйшлі з партрэтамі Марыі Калеснікавай, Сцяпана Латыпава. Узгадалі забітага Рамана Бандарэнку скандзіруючы «Не забудем, не простим» і «Жыве Беларусь!». На здымку — Даша, удзельніца акцыі салідарнасці ў Батумі. Грузія, Батумі. 1 жніўня 2021 года.
Фота: ЛП / Белсат

– Я тут першы раз. Прыехала 28 ліпеня, каб падтрымаць сяброўку, прывезці пару рэчаў ёй і яе калегам і 7-га жніўня паеду назад. Я буду ў Беларусі, пакуль мне гэта будзе бяспечна, пакуль няма прамых пагроз. Вядома страшна. Было страшна, калі мы не чакаем гасцей і хтосьці тэлефануе ў дзверы або на вуліцы спыняецца цёмная машына. Як можна быць спакойным, калі ў краіне беззаконне. Але я вяртаюся з думкай, што пакуль магу быць там – я буду там.

– Ты не баішся даваць інтэрвʼю?

– Думаю, што людзі павінны ведаць, што мы ёсць, што мы нікуды не дзеліся. Мы не схаваліся, не спалохаліся і мы будзем працягваць змагацца. І я гатовая рабіць усё што ў маіх сілах. Але ў маіх сілах не шмат, вось хоць так падтрымліваць людзей. Мы даведаліся, што тут ёсць беларусы і што яны гатовыя сустракацца. Калі яшчэ прыеду ў Грузію, зноў пайду. Гэта вельмі кайфова, бо ты не можаш гэтага ў Менску. Вось так, надзець майку БЧБ, сцяг і выйсці. Гэта небяспечна. А тут адчуваю тое, чаго даўно ў нас не было, як мы збіраліся разам. Гэта яркія, прыемныя эмоцыі – глыток жыцця. Доказ, што мы працягваем жыць.

Надзя, Ваня і Стас, удзельнікі акцыі салідарнасці ў Батумі:

Актывісты сабраліся на Батумскім бульвары на мірны мітынг салідарнасці з палітвязнямі. Удзельнікі і ўдзельніцы прыйшлі з партрэтамі Марыі Калеснікавай, Сцяпана Латыпава. Узгадалі забітага Рамана Бандарэнку скандзіруючы «Не забудем, не простим» і «Жыве Беларусь!». На здымку — Надзя, Ваня і Стас, удзельнікі акцыі салідарнасці. Грузія, Батумі. 1 жніўня 2021 года.
Фота: ЛП / Белсат

– Пакуль былі ў Беларусі, удзельнічалі ў Беларусі, цяпер удзельнічаем тут. 3,5 месяца як пераехалі. Тут прыемна, можна хадзіць з БЧБ-сцягам. Тут былі дажджы 10 дзён, нічога не адбывалася. Але, калі імпрэзы нейкія збіраюцца, мы прыходзім. Мне здаецца, гэта псіхатэрапія такая. Для нас, для мяне. Мы прыходзім, глядзім адзін на аднаго і разыходзімся. Першы раз на Купалле тут сустрэліся, на Дні культуры Беларусі тут канцэрт быў. Не ўсе гатовыя на такі як сёння фармат. Але на канцэрт больш, верагодна, з дзецьмі прыходзяць.

– Мне першы раз тут на акцыях было страшна. Асабліва, калі паліцыя падышла. Глядзіш, не разумеючы што ад іх чакаць – а яны проста спыталі, ці ўсё ў нас нармальна, ці не патрэбна дапамога? Гэта было незвычайна.

– Вы плануеце нешта на гадавіну пратэстаў?

– Вядома нешта будзе і 8-га, і 9-га, пытанне пакуль, што дакладна.

– Як знайсці інфармацыю для беларусаў Батумі, калі нешта заплануйце?

Актывісты сабраліся на Батумскім бульвары на мірны мітынг салідарнасці з палітвязнямі. Удзельнікі і ўдзельніцы прыйшлі з партрэтамі Марыі Калеснікавай, Сцяпана Латыпава. Узгадалі забітага Рамана Бандарэнку скандзіруючы «Не забудем, не простим» і «Жыве Беларусь!». Грузія, Батумі. 1 жніўня 2021 года.
Фота: ЛП / Белсат

– Ёсць суполка «Беларусы Батумі». Яна закрытая, можна праз знаёмых знайсці або прыходзіць сюды на нядзельныя акцыі і пазнаёміцца з намі, вас дададуць у чат. Не сядзець трэба, прыходзіць і знаёміцца і так знаходзіць інфармацыю.

ЛП / МГ belsat.eu

Стужка навінаў