Расейская прапаганда зняпраўдзіла версію Лукашэнкі пра перамовы з Прыгожыным


Расейскі прапагандыст Дзмітрый Кісялёў у сваёй праграме «Вести недели» заявіў, што кіраўнік ПВК Вагнэра не хацеў размаўляць з Лукашэнкам, калі той тэлефанаваў. Паводле гэтай версіі, Яўгеній Прыгожын адказаў пасля «папераджальных удараў побач з калонаю», што рухалася на Маскву.

Заснавальнік ПВК Вагнэра Яўгеній Прыгожын.
Фота: concordgroup_official

Фрагмент праграмы «Вести недели» у сваім Telegram-канале апублікаваў журналіст Ілля Шапелін. Гэтае выданне паказалі ў эфіры на Далёкім Усходзе, а ў маскоўскім часавым поясе выйдзе толькі ўвечары.

Вядоўца Дзмітрый Кісялёў заявіў, што кіраўнік ПВК Вагнэра хацеў пагаварыць з Уладзімірам Пуціным, аднак той «размаўляць са здраднікам адмовіўся»:

«У гэты момант ініцыятыву праявіў Лукашэнка. Па ўзгадненні з Пуціным ён спрабаваў датэлефанавацца да Прыгожына, але той на званкі Лукашэнкі адказваць не хацеў».

Пасля гэтага, паводле прапагандыста, расейская авіяцыя нанесла папераджальныя ўдары побач з калонаю вагнэраўцаў, што рухалася на Маскву. Тады Прыгожын і адказаў на званок Лукашэнкі.

Кісялёў таксама растлумачыў, чаму крымінальную справу супраць Прыгожына закрылі: каб пазбегчы кровапраліцця.

«На будучыню індульгенцыя, вядома, не распаўсюджваецца. Паводзіцца давядзецца прыстойна», – папярэдзіў прапагандыст.

Hавiны
«Хвілін 30 матам размаўляў», – Лукашэнка распавёў, як нібыта мірыў Прыгожына з Пуціным
2023.06.27 18:28

Раней Лукашэнка распавёў сваю версію таго, як адбываліся перамовы з кіраўніком ПВК Вагнэра. Пуцін нібыта казаў Лукашэнку, што званіць Прыгожыну марна, бо той не бярэ слухаўкі і ні з кім размаўляць не хоча.

Пасля гэтага, як сцвярджае Лукашэнка, ён хутка дазваніўся да намесніка міністра абароны Юнус-Бека Еўкурава, які ў той момант быў у Растове побач з Прыгожыным. Еўкураў нібыта спытаў у Прыгожына: «Вось, прэзідэнт Беларусі тэлефануе, ці будзеш размаўляць?» На гэта, паводле Лукашэнкі, бізнесовец адказаў: «З Аляксандрам Рыгоравічам буду».

Аналітыка
Ад стварэння міні-арміі Лукашэнкі да хатняга арышту. Які лёс чакае Прыгожына ў Беларусі?
2023.06.27 19:04

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў