Улады «ДНР» абвінавацілі ў наёмніцтве яшчэ двух палонных брытанцаў. Ім пагражае смяротнае пакаранне


Улады непрызнанай Данецкай народнай рэспублікі выставілі абвінавачанні «ва ўдзеле ў баявых дзеяннях у складзе ўкраінскіх узброеных фармаванняў у якасці наймітаў» яшчэ двум брытанцам – Дылану Гілі і Эндру Гілу, паведамляе «Бі-Бі-Сі».

Ім можа пагражаць смяротнае пакаранне.

Эндру Гіл (злева) і Дылан Гілі. Крыніца: BBC

Цяпер з замежнікамі вядуцца следчыя дзеянні, іх рыхтуюць да суда.

Паведамляецца, што 22-гадовы Дылан Гілі (Dylan Healy) займаўся гуманітарнай працай і дапамагаў мясцовым жыхарам у якасці добраахвотніка. У момант затрымання ён вывозіў украінскую сямʼю з зоны баявых дзеянняў. Яго арыштавалі ў красавіку.

У той жа дзень Расея апублікавала і відэа з Эндру Гілам (Andrew Hill) у вайсковай форме. На відэа мужчына кажа, што здаўся ў палон. 35-гадовага Эндру затрымалі таксама ў красавіку ў Мікалаеўскай вобласці.

Аналітыка
Расстрэл замест статусу ваеннапалоннага? Тлумачым, што азначае смяротны вырак у Данецку
2022.06.10 22:21

Расейскае агенцтва ТАСС сцвярджае, што Дылана Гілі ўзялі ў палон на камбінаце імя Ільіча пры акупацыі Марыупалю, а Гіла – у Мікалаеўскай вобласці.

«З імі вядуцца следчыя дзеянні, у ходзе якіх следчым неабходна будзе атрымаць доказы ўчыненых брытанцамі злачынстваў, бо яны не хочуць даваць паказанні і супрацоўнічаць у межах крымінальных справаў, узбуджаных у дачыненні іх», – перадае словы прадстаўніка «ДНР» агенцтва ТАСС.

Раней у чэрвені так званы Вярхоўны Суд «ДНР» прысудзіў да смяротнага пакарання брытанцаў Шона Пінэра і Эйдэна Асліна, а таксама грамадзяніна Марока Саадуна Брагіма. Іх прызналі вінаватымі ў наймітніцтве, спробе гвалтоўнага захопу ўлады, а таксама ў праходжанні навучання з мэтай ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці..

Каментар
«Відавочна, гэта нейкая шматхадовачка», – сяброўка палоннага мараканца, якога «ДНР» асудзіла на смерць
2022.06.10 18:10

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў