Прэзідэнт Узбекістану заявіў пра захаванне суверэнітэту Каракалпакстану ў выніку масавых пратэстаў


Прэзідэнт Узбекістану Шаўкат Мірзіёеў прыляцеў у Нукус, сталіцу аўтаноміі Каракалпакстан, дзе ідуць пратэсты супраць паправак у Канстытуцыю, якія прадугледжваюць адмену суверэнітэту рэгіёну.

Там Шаўкат Мірзіёеў сустрэўся з мясцовымі дэпутатамі, прадстаўнікамі старэйшага пакалення і актывам Каракалпакстану і запэўніў іх, што цяперашняя рэдакцыя Канстытуцыі краіны ў артыкулах, датычных аўтаноміі рэгіёну, змяняцца не будзе, паведамляе прэс-служба прэзідэнта Узбекістану.

Пратэсты ва Узбекістане супраць змены Канстытуцыі.
Фота: ORDA / Telegram

«З улікам таго, што працэс абмеркавання змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю яшчэ працягваецца, а таксама на аснове вывучэння меркаванняў, што выказваюцца жыхарамі Каракалпакстану, Прэзідэнт абазначыў неабходнасць захавання без змяненняў дзейнай рэдакцыі артыкулаў 70, 71, 72, 74, 75 Канстытуцыі Рэспублікі Узбекістан», – сказана ў паведамленні прэс-службы прэзідэнта.

Улады накіравалі вайсковую тэхніку на барацьбу з пратэстамі:

У мясцовых тэлеграм-каналах пачала з’яўляцца інфармацыя аб першых загінулых у выніку пратэстаў у Каракалпакстане. Іх дакладная колькасць невядомая праз адсутнасць інтэрнэту і сувязі. Праверыць інфармацыю пакуль таксама немагчыма.

Hавiны
Хваляванні ва Узбекістане. Жыхары аўтаноміі Каракалпакстан пратэстуюць супраць паправак у Канстытуцыю
2022.07.01 23:15

Новыя папраўкі ў Канстытуцыю Узбекістану выключалі суверэнны статус Каракалпакстану і яго права на выхад са складу краіны. Законапраект аб змяненні асноўнага закону быў вынесены на грамадскія абмеркаванні 26 чэрвеня. Папраўкі прапанаваў прэзідэнт Узбекістану Шаўкат Мірзіёеў. Усяго ініцыятыва прадугледжвае каля 200 зменаў, у тым ліку падаўжэнне тэрміну паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы з 5 да 7 гадоў.

Пасля гэтага людзі выйшлі на вуліцы сталіцы Каракалпакстану – гораду Нукус. Акцыі пратэсту прайшлі і ў іншых гарадах аўтаноміі

Улады рэгіёну назвалі пратэсты «спробай захопу органаў дзяржаўнага кіравання».

Hавiны
Пратэстоўцы ў Лівіі ўзялі штурмам і падпалілі парламент на ўсходзе краіны
2022.07.02 10:24

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў