Журналіста «Настоящего времени» Рамана Васюковіча будуць судзіць за працу без акрэдытацыі


Нагодаю для адміністратыўнага пераследу стаў выхад у жывы эфір праграмы «Галоўнае» 25 траўня.

2 ліпеня Васюковіча выклікалі ў Першамайскі РУУС Менску, дзе апыталі і склалі адміністратыўны пратакол, нібыта за парушэнне парадку вырабу і распаўсюду прадукцыі СМІ (арт. 23.5 КаАП). Яго абвінавацілі ў тым, што ён выконваў свае прафесійныя абавязкі без акрэдытацыі Міністэрства замежных справаў.

Раман Васюковіч.
Фота: Роман Васюкович / Facebook

Сёння ж мусіў адбыцца разгляд ягонай справы ў Першамайскім судзе, аднак паседжанне перанеслі на 6 ліпеня. Паводле ч. 3 арт. 23.5 КаАП Васюковічу пагражае ад 20 да 30 базавых велічыняў штрафу.

Hавiны
Журналіста Рамана Васюковіча аштрафавалі за кнігу «Беларускі Данбас»
2021.04.07 18:50

Працэдуру акрэдытацыі журналістаў замежных медыяў у МЗС Беларусі ўлады выкарыстоўваюць як адзін з механізмаў ціску на незалежныя медыі. У канцы жніўня 2020 года карэспандэнт тэлеканалу «Настоящее время» Раман Васюковіч разам з дзясяткамі іншых журналістаў замежных медыяў быў пазбаўлены акрэдытацыі МЗС без тлумачэння прычынаў.

Абноўлена
Журналіста Лупача аштрафавалі на 1740 рублёў за два сюжэты для «Белсату»
2021.05.25 13:28

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў