Палітзняволеная Аксана Зарэцкая як мінімум тры дні правяла ў коме


Трэнерка па этыкеце Аксана Зарэцкая яшчэ пасля абвяшчэння ёй прысуду 14 сакавіка 2023 года адчула сябе дрэнна. 16 сакавіка жанчыну шпіталізавалі. Як стала вядома праваабаронцам, Аксана як мінімум тры дны прабыла ў коме.

Бізнес-трэнерка Аксана Зарэцкая.
Фота: zaretskaya.by

Пасля таго, як палітзняволеная прыйшла ў прытомнасць, яе вярнулі ў СІЗА на Валадарскага. Там ніякай належнай медычнай дапамогі не было, для Аксаны не прымалі нават валяр’янку ў перадачах ад родных. У траўні жанчыну этапавалі ў гомельскую жаночую калонію № 4.

Аксана Зарэцкая – трэнерка па этыкеце і бізнес-камунікацыях, культуролаг, магістр педагогікі, сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады. Яе затрымалі напрыканцы снежня 2022 года. Асудзілі да года і шасці месяцаў калоніі паводле арт. 342 КК РБ – «Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх».

Каментар
Нават акуляры бывае цяжка перадаць. Чаму мы мала ведаем аб здароўі палітвязняў – і што рабіць
2023.04.28 17:41

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў