Палітзняволеную Аксану Зарэцкую шпіталізавалі з Валадаркі


Палітзняволеную Аксану Зарэцкую шпіталізавалі з СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Менску, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Бізнес-трэнерка Аксана Зарэцкая.
Фота: zaretskaya.by

Праваабаронцам стала вядома, што 16 сакавіка з СІЗА № 1 шпіталізавалі палітзняволеную Аксану Зарэцкую. Прычыны і стан здароўя зняволенай пакуль не вядомыя. Таксама няма інфармацыі, дзе цяпер жанчына.

Аксану Зарэцкую, якая ўваходзіла ў асноўны склад Каардынацыйнай рады, 14 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёну Менску пакаралі годам і шасцю месяцамі калоніі. Палітзняволеную, якая была сябрам асноўнага складу Каардынацыйнай рады, судзілі паводле «народнага» 342 артыкулу Крымінальнага кодэксу – «Удзел у несанкцыянаваных масавых акцыях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Вырак агучыла суддзя Кацярына Мурашка.

Аксана Зарэцкая – трэнерка ў галіне этыкету і бізнес-камунікацыяў. Мае дваіх дзяцей.

Hавiны
Сяброўку Каардынацыйнай рады Аксану Зарэцкую пакаралі 1,5 гадамі калоніі
2023.03.14 16:33

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў