Беспілотнікі атакавалі Смаленскую вобласць за 50 кіламетраў ад Беларусі


Каля 3-й гадзіны ночы 2 чэрвеня два беспілотнікі далёкага радыуса дзеяння атакавалі паліўна-энергетычныя комплексы ў Смаленскай вобласці, паведаміў Васілій Анохін, які часова выконвае абавязкі губернатара рэгіёну. Гэта першая атака на Смаленскую вобласць.

Абломак беспілотніка, які атакаваў Смаленскую вобласць.
Фота: Васіль Анохін/Telegram

Беспілотнікі паразілі цэлі ў вёсцы Пярэсна Пачынкаўскага раёну і ў вёсцы Дзівасы пад Смаленскам. Горад Пачынак месціцца за 50 кіламетраў ад Беларусі, яго добра ведаюць жыхары памежнага Мсціслава, зазначае магілёўскі тэлеграм-канал «MAYDAY».

У вёсцы Пярэсна месцяцца чыгуначная станцыя і нафтаперапрацоўчая станцыя кампаніі «Транснефть». Баявы набой трапіў у ёмістасць для тушэння пажараў.

Hавiны
Краснадарскі край РФ атакавалі беспілотнікі. Загарэўся нафтаперапрацоўчы завод
2023.05.31 09:37

Вёска Дзівасы месціцца на трасе М1/Е30 Берасце – Менск – Масква. Там ёсць газаразмеркавальная станцыя. У выніку атакі быў часткова пашкоджаны адміністрацыйны будынак яе цэху № 3. На месцы дэтанацыі знайшлі варонку памерам метр на паўтара і абломкі БПЛА.

«Ахвяраў і пацярпелых няма. Крытычных пашкоджанняў і пажараў таксама няма», – напісаў Васіль Анохін.

Hавiны
Атакаваны Ільскі нафтаперапрацоўчы завод у Краснадарскім краі
2023.05.05 12:22

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў