Генеральная пракуратура Беларусі хоча дапытаць экс-прэзідэнта Літвы Валдаса Адамкуса ў якасці сведкі паводле справы пра генацыд насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка следчай групы, старэйшы пракурор Генпракуратуры Беларусі Эдуард Скурат.
Генпракуратура збіраецца праверыць дачыненне Адамкуса да дзейнасці батальёнаў, якія праводзілі карныя аперацыі на тэрыторыі Беларусі ў 1944 годзе.
Паведамляюць, што адпаведны запыт ужо накіраваны ў кампетэнтныя органы Літвы.
АД, belsat.eu