У Кіеве «дэрусіфікуюць» станцыі метро. «Берасцейскую» прапануюць назваць «Паляницею»


1 траўня завяршыўся першы этап збору прапановаў для перайменавання 5 станцыяў кіеўскага метрапалітэну, назвы якіх звязаныя з Расеяй і Беларуссю. У спісе для «дэрусіфікацыі» станцыі «Менская» і «Берасцейская». Пра гэта паведаміў начальнік метрапалітэну Віктар Брагінскі.

Свае прапановы даслала каля 19 тысяч жыхароў Кіева. Станцыю «Менская» прапануюць зрабіць «Варшаўскай», «Марыупальскай», «Вышгарадскай», «Бучанскай» або пакінуць назву без зменаў. Кіраўнік метрапалітэну напісаў, што «Менскую» прапаноўвалі назваць таксама «Баршчом» ці «Трактарнай».

«Берасцейскую» могуць перайменаваць, апроч іншага, у «Сцяпана Бандэры» ці «Байрактарскую». Ёсць і такі варыянт: «Паляниця».

Інтэрв’ю
«Ад некалькіх чалавек на асобных станцыях да некалькіх сотняў». Як жывуць і працуюць у кіеўскім метро
2022.03.19 19:55

Варыянты новых назваў разглядаюцца таксама ў дачыненні станцыяў «Плошча Льва Талстога», «Дружбы народаў» і «Герояў Дняпра».

Выбраць адну з назваў жыхары Кіева могуць да 9 траўня. Тады і даведаемся, ці застануцца ў кіеўскім метро «беларускія» станцыі.

Прапанову дэрусіфікаваць назвы станцыяў метро кіраўнік кіеўскай падземкі Віктар Брагінскі падаў 8 красавіка. Ініцыятыву падтрымаў мэр Кіева Віталь Клічко і дэпутацкі корпус Кіеўскай рады.

Аналітыка
«Тут месца нашым сучасным героям». У адказ на вайну Украіна пазбаўляецца ад рэшткаў «русского мира»
2022.04.19 13:07
Hавiны
У Кіеве пераймянуюць амаль 300 гарадскіх аб’ектаў, назвы якіх звязаныя з Расеяй і Беларуссю
2022.04.25 21:36

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў