«Працуе «Bayraktar». Збройныя сілы Украіны паведамілі пра знішчэнне двух расейскіх катараў каля Змяінага


На досвітку 2 траўня каля вострава Змяіны ў Чорным моры былі знішчаныя два расейскія патрульныя катары тыпу «Раптар», паведамляе камандаванне Збройных сіл Украіны (ЗСУ).

«Сёння на досвітку ля вострава Змяіны былі знішчаныя два расейскія катары тыпу «Раптар». Працуе «Bayraktar». Разам да перамогі!» – гаворыцца ў паведамленні.

13 красавіка паведамлялася, што ў Чорным моры ўкраінскія ракеты «Нэптун» знішчылі флагман Чарнаморскага флоту РФ – ракетны крэйсер «Масква». «Масква» – той самы «расейскі карабель», які ўкраінскія памежнікі з вострава Змяіны пры канцы лютага паслалі на тры літары.

Hавiны
«Пераведзены ў клас субмарынаў». Як адрэагавалі інтэрнаўты на знішчэнне «Масквы»
2022.04.15 14:59

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў