Агенцыя «Уніан» са спасылкай на Генштаб Украіны паведамляе, што расейскія войскі ў Марыупалі працягваюць блакіроўку гуманітарных калідораў і падраздзяленняў Узброеных сіл Украіны. Місія ААН змагла дамагчыся адкрыцця кароткага калідора ў бок Запарожжа, але адмовілася дапамагчы выехаць украінскім вайскоўцам.
«Сітуацыя ў Марыупалі надзвычай складаная. Акупанты працягваюць блакаваць нашыя падраздзяленні ў раёне завода «Азоўсталь», перакрываючы гуманітарныя калідоры», – паведаміў спікер Мінабароны Аляксандр Матузянік.
Чыноўнік адзначыў, што эвакуацыя людзей з марыупальскага завода «Азоўсталь» не закранае вайскоўцаў і параненых, бо Арганізацыя Аб’яднаных Нацый пры садзейнічанні эвакуацыйнай місіі не бярэ на сябе такую адказнасць.
Уладзімір Зяленскі адзначыў, што пытанне эвакуацыі насельніцтва з «Азоўсталі» вельмі складанае. Паводле яго слоў, усё залежыць ад расейскага боку, у які Украіна не верыць. Пры гэтым ён запэўніў, што ўкраінскія ўлады нікога не забываюць і не забудуць, таму па магчымасці прыкладаюць намаганні арганізаваць эвакуацыйныя рэйсы з заблакаванага горада.
Генштаб Украіны паведамляе, што горад амаль цалкам знаходзіцца пад кантролем расейскіх узброеных сіл. Ведамства адзначае, што расейскія вайскоўцы здзяйсняюць злачынствы, спрабуючы праводзіць мерапрыемствы па фільтрацыі насельніцтва і гвалтоўную дэпартацыю ў Расею.
ЗХ belsat.eu