267-ы дзень пратэстаў. Праваслаўныя беларусы святкуюць Вялікдзень


Сёння, 2 траўня, праваслаўныя вернікі Беларусі адзначаюць свята Вялікадня, а ў краіне 267 дзень працягваецца супрацьстаяння ўладаў і грамадства, якое патрабуе спыненне гвалту, палітычнага пераследу, фальсіфікацыяў і адстаўкі Лукашэнкі.

Праваслаўныя вернікі адзначаюць Вялікдзень.

Гэта самае вялікае свята хрысціянаў, якое азначае перамогу жыцця над смерцю. Святочныя набажэнствы прайшлі ва ўсіх храмах краіны.

Велікоднае набажэнства ў храме святога праведнга пакутніка Яўгена Боткіна (ХРАМ СВЯТОГО ПРАВЕДНОГО СТРАСТОТЕРПЦА ЕВГЕНИЯ БОТКИНА). Менск, Беларусь, 2 траўня 2021 года.
Фота: АВ / Белсат
Велікоднае набажэнства ў храме святога праведнга пакутніка Яўгена Боткіна (ХРАМ СВЯТОГО ПРАВЕДНОГО СТРАСТОТЕРПЦА ЕВГЕНИЯ БОТКИНА). Менск, Беларусь, 2 траўня 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Вялікдзень хрысціяне называюць таксама святам Уваскрашэння Хрыста. Як сведчыць Біблія, у гэты дзень, пасля распяцця на крыжы за грахі ўсяго чалавецтва, Ісус Хрыстос уваскрэс з мёртвых.

Велікоднае набажэнства ў храме святога праведнга пакутніка Яўгена Боткіна (ХРАМ СВЯТОГО ПРАВЕДНОГО СТРАСТОТЕРПЦА ЕВГЕНИЯ БОТКИНА). Менск, Беларусь, 2 траўня 2021 года.
Фота: АВ / Белсат
Велікоднае набажэнства ў храме святога праведнга пакутніка Яўгена Боткіна (ХРАМ СВЯТОГО ПРАВЕДНОГО СТРАСТОТЕРПЦА ЕВГЕНИЯ БОТКИНА). Менск, Беларусь, 2 траўня 2021 года.
Фота: АВ / Белсат
Фотарэпартаж
Праваслаўныя хрысціяне святкуюць Вялікдзень
2021.05.02 15:35

З Вялікаднем усіх праваслаўных беларусаў павіншавалі Святлана Ціханоўская і Павел Латушка

Святлана Ціханоўская запісала відэазварот, у якім павіншавала праваслаўных беларусаў са святам. Таксама Ціханоўская адзначыла, што Вялікдзень заўсёды быў вельмі важным святам, якое адзначалі ўсёй сям’ёй, аднак у гэтым годзе гэта немагчыма:

«Нас, як і многія беларускія семʼі, падзяліла злачынная ўлада. Але менавіта ў гэты момант многія з нас убачылі, што мы не адны. Блізкія і далёкія, знаёмыя і незнаёмыя беларусы прыйшлі на дапамогу адзін аднаму. І мы па-сапраўднаму адчулі, што наш народ – адна вялікая сямʼя. І я ўпэўненая, што гэтую салідарнасць мы пранясем праз усе выпрабаванні і захаваем яе пасля нашай агульнай перамогі.

У сваім віншаванні Павел Латушка ўзгадаў, як святкавалі Вялікдзень у яго дзяцінстве і наколькі гэта было важнае свята, як яго чакалі: «Усе рыхтаваліся да свята дабра, святла, перамогі жыцця над смерцю».

«Сёння нас раскідала па свеце, сёння мы перажываем гэту барацьбу за дабро, але мы верым, што Хрыстос дапаможа нам у гэтым нашым змаганні за праўду, за святло», – кажа Павел.

Павел Латушка на Вялікдзень.
Фота: latushka / Telegram
Hавiны
Вялікдзень, візіты Ціханоўскай і прапагандысцкія фільмы пра «пераварот». Вынікі тыдня ў стрыме «Белсату»
2021.05.02 14:13

Святлана Ціханоўская сустрэлася з італьянскімі палітыкамі і лідарамі прафсаюзаў

Падчас двухдзённага візіту ў Італію Ціханоўская сустрэлася з міністрамі замежных справаў, працы і еўрапейскіх справаў ураду Італіі, спікерам Палаты дэпутатаў, мэрам Рыму, кіраўнікамі палітычных партыяў, праваабаронцамі, прадстаўнікамі італьянскіх і міжнародных прафсаюзаў.

Святлана Ціханоўская падчас візіту ў Італію.
Фота: @tsikhanouskaya

«Італія гатова падтрымаць захады па ўзмацненні ціску на рэжым з мэтай спыніць рэпрэсіі і распачаць перамовы, у тым ліку праз ужыванне «разумных санкцыяў», якія дапамогуць аказаць максімальны кропкавы ціск на рэжым і яго асобаў», – паведамляе прэс-служба Ціханоўскай.

Інтэрв’ю
Амбасадарка ЗША Джулі Фішэр пра Лукашэнку: «Мы б размаўлялі з ім як з асобаю, якая ажыццяўляе ўладу ў Менску»
2021.05.02 22:15

У Маскве сарвалі прэм’еру спектакля пра пратэсты ў Беларусі

У незалежным маскоўскім Театре.doc вечарам 1 траўня была сарваная прэм’ера спектакля рэжысёра Сяргея Гіндыліса «Суседзі», прысвечанага беларускім пратэстам у жніўні 2020 года.

Прыкладна праз паўгадзіны пасля пачатку прадстаўлення ў залу ўвайшлі працаўнікі паліцыі, перапыніўшы актораў. Яны паведамілі гледачам, што паступіў сігнал аб закладзенай у памяшканні бомбе. Усе былі вымушаныя пакінуць залу.

Акторы працягнулі спектакль на вуліцы. Паліцыя папярэдзіла іх і гледачоў, што яны могуць быць затрыманыя.

Жэстачайшы мульт
Лукашэнка: «Я на ўсіх знайду артыкул!»
2021.05.02 20:05

З СІЗА КДБ прыйшоў першы ліст ад Аляксандра Фядуты

Ліст ад Аляксандра Фядуты прыйшоў яго жонцы Марыне Шыбко.

«Ліст пра каханне, гэта першы ліст, які я атрымала за ўвесь гэты час, хоць адправіла яму ўжо тры. Усё разумее, усё зразумеў, куды трапіў, якая пастка. Зразумеў, як трапіў у пастку. Астатняе – асабістае, шле прывітанні», – кажа Марына.

На канверце, які прыйшоў спадарыні Марыне, штамп ад 28 красавіка. У ім Аляксандр піша: «Сёння на шпацыры паўгадзіны глядзеў на неба. Сіняе-сіняе і белыя аблокі, прыгожа. Сёння 26 красавіка».

Марына Шыбко і Аляксандр Фядута.
Фота: Марина Шибко / Facebook

У лісце, які займае амаль дзве старонкі сшытка, ніводнага слова не закрэслена цэнзурай.

Спадарыня Марына ўжо двойчы перадавала перадачы мужу, сярод іншага лекі і танометр:

«У мяне ўсё прынялі. Я перадавала ўсё, што можна, бо я кажу, што я ўжо вопытны лагерны работнік, ведаю, як там і што. Піша, што з боку медыцынскай часткі стаўленне да яго добрае, жартуе, што ціск яму мераюць часцей, чым ён мераў сам. Канечне, у яго былі праблемы з ціскам», – кажа Марына Шыбко.

Hавiны
ГУБАЗіК папярэджвае аб пакаранні за падпіску на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы. Адвакаты кажуць, што гэта немагчыма
2021.05.02 16:44

У квітанцыі за камунальныя паслугі з’явіцца новы радок расходаў

У «жыроўках» за камунальныя паслугі хутка з’явіцца новая радок па аплаце выдаткаў за кіраванне агульнай маёмасцю сумеснага домаўладання.

У Менскай гарадской жыллёвай гаспадарцы растлумачылі, што ўдзельнікі сумеснага домаўладання – гэта, па сутнасці, усе ўласнікі і наймальнікі, якія пражываюць у шматкватэрных дамах. А да агульнага маёмасці адносяцца памяшкання, канструктыўныя элементы і абсталяванне, размешчаныя за межамі кватэры – у пад’ездзе, склепе, на гарышчы і дваровай тэрыторыі.

Памер платы за паслугу будзе залежаць ад плошчы кватэры. Дапушчальны тарыф складзе 0,0165 рубля за 1 м².

Алесь Дзянісаў выпусціў альбом на вершы Уладзіміра Караткевіча

Музыка Алесь Дзянісаў з гурта Dzieciuki прэзентаваў сольны альбом «Леаніды вяртаюцца…» на вершы Уладзіміра Караткевіча.

Назва альбома «Леаніды вяртаюцца…» – гэта адсылка да рамана Уладзіміра Караткевіча «Леаніды не вернуцца да Зямлі» («Нельга забыць»). Леаніды – метэорны паток, ці «зорны дождж», які можна назіраць у лістападзе.

Вокладку альбома зрабіла дачка музыкі Дар’я.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў