Брытанская выведка распавяла пра небаявыя страты арміі РФ


Страты расейскага войска пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну складаюць ужо каля 200 тысяч чалавек. Частка з іх выклікана небаявымі прычынамі. Пра гэта паведамляецца ў зводцы брытанскага Міністэрства абароны.

У аглядзе брытанцы спасылаюцца на інфармацыю расейскіх тэлеграм-каналаў, якія паведамляюць пра «надзвычай вялікую» колькасць інцыдэнтаў, злачынстваў і смерцяў, звязаных з ужываннем алкаголю расейскімі вайскоўцамі.

Сярод іншых прычынаў небаявых стратаў – дрэнная падрыхтоўка да выкарыстання зброі, дарожна-транспартныя здарэнні і пераахаладжэнне.

«Расейскія камандзіры, хутчэй за ўсё, лічаць паўсюднае злоўжыванне алкаголем асабліва шкодным для баявой эфектыўнасці. Аднак з-за таго, што пʼянства распаўсюджана ў большай частцы расейскага грамадства, яно доўгі час разглядалася як маўкліва прынятая частка вайсковага жыцця, нават падчас баявых дзеянняў», – рэзюмуе брытанская выведка.

Hавiны
Ваенны падарваў гранату і ўчыніў пажар у воінскай часці ў Белгародскай вобласці
2023.01.15 16:05

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў