У Запарожскай вобласці адбыўся абмен палоннымі: вызваленыя 86 вайскоўцаў з кожнага боку


Украінскія ўлады правялі абмен палоннымі з расейцамі ў Запарожскай вобласці ў фармаце «86 на 86». Удалося вярнуць 86 украінскіх вайскоўцаў, у тым ліку з палону былі вызваленыя 15 жанчын, якія абараняюць Украіну, паведаміў намеснік кіраўніка Офісу прэзідэнта Украіны Кірыла Цімашэнка.

Вызваленыя ўкраінскія ваеннапалонныя.
Фота: vereschuk_iryna/ Telegram

Таксама Цімашэнка падкрэсліў, што абмен адбыўся паводле дамоўленасцяў перагаворных групаў.

У сваю чаргу віцэ-прэм’ер і міністр у пытаннях часова акупаваных тэрыторыяў Украіны Ірына Вэрэшчук падкрэсліла, што Украіна будзе змагацца за кожнага свайго палоннага.

«На загад прэзідэнта Зяленскага толькі што адбыўся другі абмен палоннымі. Дадому вязем 86 нашых вайскоўцаў! 15 з іх – жанчыны! Звяртаюся да ўсіх нашых, хто яшчэ ў палоне: будзем змагацца за кожнага з вас! Усіх вернем дадому. Трымайцеся!» – напісала яна ў Facebook.

Вызваленыя ўкраінскія ваеннапалонныя.
Фота: vereschuk_iryna/ Telegram
Вызваленыя ўкраінскія ваеннапалонныя.
Фота: vereschuk_iryna/ Telegram

Вызваленым з палону ўкраінскім вайскоўцам надалі ўсю неабходную дапамогу, у тым ліку медыцынскую. Цяпер яны накіроўваюцца да месца сустрэчы з прадстаўнікамі камандавання сваіх падраздзяленняў, паведаміў Кірыла Цімашэнка.

Раней, 24 сакавіка, адбыўся першы паўнавартасны абмен ваеннапалоннымі паміж Украінай і Расеяй у фармаце «10 на 10».

Артыкулы
«Вярнуся ў Беларусь у танку!» Гісторыя беларускі, якая паехала на вайну з шокерам у кішэні
2022.04.02 14:44

АД belsat.eu

Стужка навінаў