Прадстаўнікі ААН заклікалі ўлады Беларусі пакласці канец жорсткасці і беспакаранасці сілавікоў


Эксперты ААН у пытаннях правоў чалавека заклікалі Беларусь пакласці канец празмернаму ўжыванню сілы, арыштам, незаконным затрыманням і жорсткаму абыходжанню ў дачыненні ўдзельнікаў пратэстаў і журналістаў. Пра гэта паведамляюць у прэс-рэлізе прадстаўніцтва ААН.

У заяве адзначаецца, што падчас мірных пратэстаў, прымеркаваных да Дня Волі 25 сакавіка 2021 года, былі затрыманыя 176 чалавек, а праз два дні – 247 чалавек, у ліку якіх аказаліся сямёра журналістаў. А Следчы камітэт напярэдадні акцыі пагражаў удзельнікам пратэстаў крымінальнай адказнасцю.

«Мы ўстрывожаныя шматлікімі, магчыма, незаконнымі арыштамі і затрыманнямі, якія мелі месца на мінулым тыдні і сведчаць аб практыцы жорсткасці праваахоўных органаў у дачыненні ўдзельнікаў пратэставых акцыяў. Мы занепакоеныя тым, што сілавыя службы ўсё яшчэ не прыцягнутыя да адказнасці за празмернае ўжыванне сілы як у перадвыбарчы перыяд, так і пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года.

Мы надзвычай занепакоеныя тым, што замест таго, каб прыцягнуць вінаватых у злачынствах да адказнасці, улады спрабуюць здушыць усе формы нязгоды, выкарыстоўваючы неапраўданую жорсткасць, запалохванне і ўсё часцей высоўваючы крымінальныя абвінавачванні супраць тых, хто рэалізуе свае асноўныя правы або абараняе ахвяраў парушэнняў правоў чалавека!» – сказалі эксперты.

Абноўлена
«Вы – гераіні». Сёстрам прысудзілі калонію, бо схапілі міліцыянтаў «у вобласці локцевага сустава»
2021.04.01 13:21

У заяве адзначаецца, што супраць сілавікоў дасюль не распачалі ніводнай крымінальнай справы па фактах катаванняў і жорсткага абыходжання:

«Забеспячэнне інстытуцыйнай і асабістай адказнасці за парушэнні правоў чалавека ёсць абавязкам дзяржавы ў межах міжнароднага права. Невыкананне гэтага абавязку не толькі спрыяе захаванню панавальнай атмасферы беспакаранасці, але параўнальна з саўдзелам у сурʼёзных злачынствах. Мы выказалі сваю заклапочанасць наўпрост ураду і падкрэслілі неабходнасць правядзення аператыўнага, эфектыўнага, дакладнага і непрадузятага расследавання з мэтай прыцягнення да адказнасці вінаватых у выпадках адвольных затрыманняў, катаванняў і жорсткага абыходжання».

Заяву падпісалі адмысловы спавяшчальнік у пытаннях катаванняў ды іншых жорсткіх, бесчалавечных або прыніжальных відаў абыходжання і пакарання Нільс Мэльцэр, адмысловая спавяшчальніца ў справе правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн, адмысловая спавяшчальніца ў справе заахвочвання ды абароны права на свабоду меркаванняў і іх свабоднага выказвання Айрын Хан, адмысловы спавяшчальнік у пытанні правоў на свабоду мірных сходаў і асацыяцыяў Клеман Вуле ды іншыя эксперты.

Аб’ектыў
«Адзін з наглядчыкаў – з садысцкімі парывамі». Новыя сведчанні пра здзекі і катаванні на Акрэсціна
2021.03.31 23:11

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў