У Маскве затрымалі дзяцей з антываеннымі плакатамі


Пяцёра дзяцей ад 5 да 11 гадоў пакінулі на ноч у маскоўскім АУС Прэсненскае і адпусцілі пасля прыходу адваката, паведамляе «Медуза».

Дзеці, затрыманыя падчас антываеннай акцыі.
Фота: Аляксандра Архіпава/Facebook

1 сакавіка ў Маскве затрымалі дзяцей і іх бацькоў з плакатамі «Не вайне» каля пасольства Украіны. Да АУС іх адвезлі ў аўтазаку. Удзельнікі антываеннай акцыі ўскладалі кветкі каля будынку ўкраінскага пасольства. Да АУС іх адвезлі ў аўтазаку.

«У бацькоў адабралі тэлефоны, сувязі больш няма, на бацькоў гарлапаняць, пагражаюць пазбавіць бацькоўскіх правоў. Таму патрэбная дапамога суполкі, патрэбная дапамога журналістаў і праваабаронцаў.

Update. Іх адпусцілі. Наперадзе суд, штрафы, бацькі баяцца самі зразумела, чаго. Шукаем праваабарончага адваката», – напісала ў сваім Facebook даследчыца Аляксандра Архіпава.

Па ўсёй Расеі працягваюцца акцыі супраць вайны ва Украіне. Антываенныя пратэсты пачаліся адразу пасля ўварвання ва Украіну 24 лютага 2022 года. Расейская ўлада давіць кожную праяву нязгоды ўсімі магчымымі спосабамі. У нядзелю, 27 лютага, на акцыях затрымалі больш за 2,4 тысячы чалавек у 49 гарадах па ўсёй краіне. Больш за ўсё затрымалі ў Маскве і Санкт-Пецярбургу.

Інтэрв’ю
Эксклюзіўнае інтэрв’ю з маці расейскага ваеннапалоннага. Яна звяртаецца да ўладаў
2022.03.01 23:10

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў