Праваабаронцы прызналі яшчэ пяцярых палітвязнямі


Праваабаронцы выступілі з супольнай заяваю, у якой прызналі палітвязнямі яшчэ пяць асобаў. Агулам у Беларусі цяпер 262 палітычныя зняволеныя, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

У Беларусі палітвязнямі праваабаронцы назвалі яшчэ пяць асобаў. У спісе Руслан Ліннік – абвінавачаны і змешчаны пад варту паводле арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»), Віктар Царыкевіч – асуджаны судом Мастоўскага раёну паводле ч. 1 і 2 арт. 339 («Хуліганства») і арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады») на 1 год пазбаўлення волі, Ігар Капанайка – асуджаны прысудам суда Фрунзенскага раёну Менску паводле ч. 1 арт. 339 («Хуліганства») і арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады») на 1,5 года пазбаўлення волі, грамадзянін Расейскай Федэрацыі, Ян Рымараў – асуджаны судом Жлобінскага раёну паводле арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады») на 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання, Юрый Касцюк – асуджаны судом Ленінскага раёну Берасця паводле арт. 370 КК («Знявага дзяржаўных сімвалаў») на 1 год абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны адбываць пакаранне.

Руслан Ліннік

Пераслед і арышт гэтых асобаў праваабаронцы лічаць палітычна матываванымі, звязанымі з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, і патрабуюць ад уладаў Беларусі спыніць крымінальны пераслед гэтых асобаў.

Цяпер у Беларусі 262 чалавекі, якіх прызналі палітычнымі зняволенымі.

Аб’ектыў
«Як пабачыш чалавека ў форме – бяжы». Даверу да сілавікоў не засталося
2021.03.01 22:00

СК belsat.eu

Стужка навінаў