Языкі полымя ў Кіеве ды разбурэнні ў Харкаве. Наступствы авіяўдараў па Украіне


Раніцай 2 студзеня Расея нанесла ракетныя авіяўдары па ўкраінскіх гарадах. У Кіеве і Харкаве пацярпелі больш за 90 чалавек, мінімум чатыры чалавека загінулі. «Белсат» сабраў здымкі з месцаў абстрэлаў.

Валанцёры Чырвонага Крыжа і ратавальнікі ДСНС выносяць чалавека на насілках са шматпавярховага дома ў Кіеве, Украіна. 2 студзеня 2024 года.
Фота: Evgeniy Maloletka / AP Photo / East News

Па апошніх дадзеных мэра Кіева Віталія Клічко, колькасць пацярпелых у Саламянскім раёне сталіцы павялічылася да 49 чалавек. Двое – загінулі, 43 – шпіталізаваныя. На месцы працягваюць працаваць усе экстранныя службы.

Паветраная трывога ў Кіеве трывала 6 гадзінаў. Як паведамляў кіраўнік Кіеўскай вайсковай адміністрацыі Сяргей Папко, супрацьпаветраная абарона ЗСУ знішчыла ўсе варожыя БПЛА, больш за 60 ракетаў Х-101/Х555Х-55 і дзясятак – Х-47М2 «Кінжал».

Паранены мужчына стаіць ля свайго жылога дома ў Харкаве, Украіна. 2 студзеня 2024 года.
Фота: Andrii Marienko / AP Photo / East News
Пажарныя тушаць агонь у шматпавярховым доме, разбураным у выніку ракетнага абстрэлу Кіева, Украіна. 2 студзеня 2024 года.
Фота: Anatolii Stepanov / AFP / East News
Ратаўнік выносіць мужчыну з інваліднасцю з пашкоджанага дома ў Кіеве, Украіна. 2 студзеня 2024 года.
Фота: Alex Babenko / AP Photo / East News
Кратар ад ракеты бачны ля пашкоджана жылога дома ў цэнтры Харкава, Украіна. 2 студзеня 2024 года.
Фота: Sergey Bobok / AFP / East News
Жанчына выходзіць з дому ў цэнтры Харкава, трымаючы на руках свайго ката, Украіна. 2 студзеня 2024 года.
Фота: Sergey Bobok / AFP / East News
Супрацоўнік ДСНС працуе на тушэнні пажару газаправода ў Кіеве, Украіна. 2 студзеня 2024 года.
Фота: Evgeniy Maloletka / AP Photo / East News
Языкі полымя бачныя на месцы, дзе пралягае газаправод, пасля расейскага авіяўдару па Кіеву, Украіна. 2 студзеня 2024 года.
Фота: Evgeniy Maloletka / AP Photo / East News

Андрэй Шаўчэнка belsat.eu

Стужка навінаў