У Берасцейскім універсітэце імя Пушкіна прайшлі масавыя затрыманні


У Берасці ў дзяржаўным універсітэце імя А. Пушкіна 30 лістапада затрымалі каля 15 асобаў, паведаміла крыніца «Белсату».

Дзяржаўны ўніверсітэт ім. А. Пушкіна ў Берасці.
Фота: brsu.by

Затрыманні праводзіў КДБ, імаверна, за падтрыманне Украіны. У інтэрнаце ўніверсітэту прайшлі ператрусы.

Аблаву пазней пацвердзіў праўладны тэлеграм-канал і ўдакладніў, што затрыманыя 15 студэнтаў за распаўсюд «нацысцкіх, фашысцкіх, экстрэмісцкіх матэрыялаў ды парнаграфіі».

Апошнім часам масавыя затрыманні ды ператрусы – даволі частая з’ява ў Беларусі. Хваля ператрусаў прайшла ў аўторак 28 лістапада – сілавікі перавярнулі кватэры людзей, якія звязаныя з Каардынацыйнай радай і ўжо даўно не жывуць у Беларусі, таксама прыйшлі да бацькоў некаторых з актывістаў.

Hавiны
ГУБАЗіК пацвердзіў хапун у Баранавічах: «чарговая адпрацоўка рэгіёну»
2023.11.11 11:09

10 лістапада хапун прайшоў у Баранавічах – былі затрыманыя 10 асобаў, сярод якіх – праваабаронца Аляксандр Вайцешык.

Раней паведамлялася пра масавыя затрыманні на шэрагу беларускіх прадпрыемстваў.

Агляд
Аблавы ў Шчучыне і Наваградку ды суд над сваякамі палітолага. Навіны рэпрэсіяў у Беларусі
2023.11.11 23:06

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў