У Чырвоным касцёле змянілі адміністратара


Менска-Магілёўская мітрапалітальная курыя прыняла шэраг захадаў, каб захаваць дзейнасць парафіяльнай супольнасці ва ўмовах часовага закрыцця Чырвонага касцёлу. У межах гэтых захадаў замест Уладзіслава Завальнюка адміністратарам касцёлу прызначылі Юрыя Санько.

Жаночы пратэст
Уладзіслаў Завальнюк, пробашч Чырвонага касцёлу.
Фота: ТК / Belsat.eu

Касцёл святога Сымона і святой Алены ў Менску надалей зачынены для наведвання. 30 лістапада Менска-Магілёўская мітрапалітальная курыя агучыла шэраг захадаў дзеля таго, каб парафія працягнула існаваць.

У межах захадаў курыя прызначыла новага адміністратара, якім замест Уладзіслава Завальнюка стаў ксёндз-канонік Юрый Санько. Святар цяпер будзе адказваць за адміністрацыйныя справы парафіі і рамонт Чырвонага касцёлу, у тым ліку і будзе весці перамовы з уладамі.

Дзейнасць парафіі Чырвонага касцёлу будзе адбывацца ў бажніцы Найсвяцейшай Панны Мары ў Менску (архікатэдра, пл. Свабоды 9).

26 верасня ў Чырвоным касцёле здарыўся пажар, пасля чаго ўлады замкнулі бажніцу і не пускалі туды нават святароў. Паводле афіцыйнай версіі Міністэрства надзвычайных сітуацыяў, уночы ў МНС паступіла паведамленне пра тое, што ў касцёле Святых Сымона і Алены спрацавала пажарная сігналізацыя. «Высветлілася, што адбылося загаранне электраправодкі ў будынку. У выніку здарэння пашкоджаная маёмасць на плошчы каля 20 кв. м. Ніхто не пацярпеў», – заявілі ў ведамстве.

Неўзабаве камісія надзвычайных сітуацыяў пры адміністрацыі Маскоўскага раёну Менску пастанавіла «часова забараніць эксплуатацыю будынку». У касцёл няма доступу, не пускаюць нікога.

Парафія Чырвонага касцёлу – адна са старэйшых і найбуйнейшых у Менску. Штодня ў святыні адбывалася ад 6 да 8 службаў, тут працавала нядзельная школа, ладзілася шмат розных культурніцкіх ініцыятываў. Дзе цяпер будуць маліцца вернікі, незразумела. Не выключаецца, што закрыццё святыні можа быць палітычна матываваным.

Аб’ектыў
Змаганне за Чырвоны Касцёл працягваецца
2022.11.24 20:47

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў