Ператрусы па ўсёй краіне, сустрэчы Ціханоўскай у АБСЕ: галоўнае за сераду, 1 снежня


«Белсат» падводзіць вынікі першага зімовага дня. Пра самае важнае чытайце ў нашым аглядзе.

Раніца 1 снежня распачалася з навінаў пра ператрусы па ўсёй Беларусі. Прыйшлі да актывістаў і журналістаў у Гомлі, Віцебску, Мазыры, Крычаве і іншых гарадах. Ва ўсіх пазабіралі тэхніку, папярэдзілі аб адказнасці за разгалошванне, таму ў рамках якіх справаў праходзілі ператрусы, пакуль невядома.

Hавiны
У пенсіянеркі Алены Гнаўк, якая зняла ролік пра курдскую сям’ю, міліцыянты забралі ноўтбук
2021.12.01 19:12

Адной з тых, да каго прыйшлі, стала пенсіянерка Алена Гнаўк. У яе забралі тэхніку. Імаверна, справа ў роліку пра курдскую сям’ю, які зняла жанчына.

Еўразвяз ухваліў пяты пакет санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі. У новы спіс санкцыяў увайшлі 17 чалавек і 11 юрыдычных асобаў. 2 снежня, будзе апублікаваны дакумент у афіцыйным часопісе Еўразвязу. Праца над шостым пакетам пачалася, ён можа быць гатовы ў студзені ці лютым.

Стала вядома пра перавод Мікалая Аўтуховіча ў гарадзенскую турму, а палітзняволенай Вольгі Класкоўскай у Берасцейскі СІЗА на новы суд.

Святлана Ціханоўская 1 снежня сустрэлася ў Стакгольме са старшынёй Парламенцкай Асамблеі АБСЕ Маргарэтай Седэрфельт. Падчас сустрэчы Ціханоўская заклікала выкарыстоўваць усе інструменты АБСЕ для пачатку дыялогу ў Беларусі.

Hавiны
«Не месца ў цывілізаваным свеце». Дэпартацыя Базанава як новыя рэаліі беларускага спорту і чынавенства
2021.12.01 19:48

МЗС Беларусі выказаў Празе пратэст у сувязі з высылкай з Чэхіі старшыні Беларускай федэрацыі футболу. Уладзіміра Базанава з жонкай затрымалі 30 лістапада, абодвум анулявалі візы і выдалі прадпісанне выехаць з Чэхіі.

ГГ, belsat.eu

 

Стужка навінаў