МЗС Беларусі выказаў Празе пратэст у сувязі з высылкай з Чэхіі кіраўніка беларускай федэрацыі футболу


Часовы павераны ў справах Чэхіі ў Беларусі Петэр Галакса быў выкліканы ў МЗС з-за сітуацыі з высылкай з Прагі кіраўніка Беларускай федэрацыі футболу Уладзіміра Базанава, паведамляе Zerkalo.io.

«Менск выказаў пратэст і запатрабаваў тлумачэнняў ад чэшскага боку», – паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

Hавiны
«Не месца ў цывілізаваным свеце». Дэпартацыя Базанава як новыя рэаліі беларускага спорту і чынавенства
2021.12.01 19:48

30 лістапада чэшская паліцыі затрымала старшыню Беларускай федэрацыі футболу Уладзіміра Базанава і ягоную жонку. Афіцыйнай прычынай стала парушэнне каранцінных мераў. 1 снежня Базанавым анулявалі шэнгенскія візы і выдалі прадпісанне выехаць з Чэхіі.

Беларускую федэрацыю футболу абвінавачваюць у парушэнні фундаментальных палажэнняў UEFA і FIFA, выкарыстанні спартовых механізмаў у палітычных мэтах, ціску на суддзяў і футбалістаў праз іх грамадзянскую пазіцыю.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў