Мікалая Аўтуховіча перавялі ў гарадзенскую турму


Пра перавод Аўтуховіча ў турму ў Горадню «Белсату» паведаміла асоба, якая вядзе з ім ліставанне. Раней Аўтуховіча трымалі пад вартай у СІЗА КДБ у Менску.

Мікалая Аўтуховіча і шэраг звязаных з ім людзей затрымалі летась 8 снежня. Улады адразу абвесцілі Аўтуховіча арганізатарам і кіраўніком «тэрарыстычнай групоўкі», якая дзейнічала на тэрыторыі Гарадзенскай вобласці, – падпальвала аўтамабілі і дамы супрацоўнікаў міліцыі.

Аналітыка
Ад Аўтуховіча да Зельцара: каго рэжым Лукашэнкі лічыць «тэрарыстамі»
2021.09.29 19:09

Аўтуховічу прад’явілі абвінавачанне паводле арт. 289 КК РБ – «Акт тэрарызму». У лютым КДБ унёс у афіцыйны спіс тэрарыстаў 12 чалавек, якіх чэкісты лічаць паплечнікамі Аўтуховіча. Сярод іх ёсць двое інвалідаў 2-й групы: Галіна Дзербыш і Уладзімір Гундар. Усім гэтым людзям таксама выставілі абвінавачванне паводле арт. 289 Крымінальнага кодэксу.

Аналітыка
Ці сапраўды існавала «тэрарыстычная група» Аўтуховіча? Аналізуем гучную справу
2021.02.26 20:06

СП, belsat.eu

Стужка навінаў