«Вясна»: Магчыма, затрымалі спявачку Ларысу Грыбалёву


Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведаміў 1 лістапада, што атрымаў непацверджаную інфармацыю аб затрыманні спявачкі Ларысы Грыбалёвай і аб ператрусе ў яе ўдома.

Ларыса Грыбалёва.
Фота: Белсат

Дакладных звестак аб тым, што з Ларысай Грыбалёвай, праваабаронцы не маюць, высвятляюць падрабязнасці. Адзначаюць толькі, што Грыбалёва раней трапіла ў негалосны «чорны спіс» 80 выканаўцаў, якім забаронена выступаць у Беларусі, бо ў час выбараў-2020 падтрымала пратэсты.

Абноўлена. Ананімны Telegram-канал, звязаны з ГУБАЗіК, намякнуў, што Грыбалёву хочуць пасадзіць «на пару годзікаў».

Ларыса Грыбалёва стала вядомай пасля перамогі на спеўным конкурсе «Маладзечна-94», пасля якога была запрошаная ў Нацыянальны канцэртны аркестр і распачала тэлевізійную кар’еру, вяла забаўляльную тэлепраграму «Усё нармальна, мама!» (пазней вяла «Утреннюю почту», «В постели с Ларисой Грибалёвой, «Добрай раніцы, Беларусь» ды іншыя). Запісала два музычныя альбомы і некалькі кліпаў, здымалася ў некалькіх фільмах і серыялах, у тым ліку ў «Вышэй за неба» ў ролі самой сябе.

Грыбалёва была дэпутаткай мясцовага савету ў Бараўлянах, што пад Менскам, і змагалася з чыноўнікам, напрыклад, супраць высякання лесу дзеля пабудовы дарогі. У 2020 годзе Грыбалёва падтрымала заклік праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі да агульнанацыянальнага страйку. Прапагандысты сёлета намякалі, што ўлады могуць пакараць сродкі масавай інфармацыі за ўладкаванне Грыбалёвай на працу.

Hавiны
Вядоўцу і блогерку Ганну Бонд судзілі за «непадпарадкаванне міліцыі»
2023.10.16 19:15

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў