Чаго не хапае беларускай пластычнай хірургіі? На дэтэктары хлусні – пластычны хірург


Ці лічыць Дзмітрый Мікуліч пластычную хірургію ў Беларусі якаснай? Чаго не хапае беларускай пластычнай хірургіі? 

Беларускі хірург Дзмітрый Мікуліч прызнае, што ў пластычнай хірургіі здараюцца памылкі, але ў ягонай практыцы такога не было. Хаця не ўсе ягоныя пластычныя аперацыі былі паспяховымі. На паліграфе Дзмітры развенчвае міф пра тое, што імпланты грудзей выклікаюць рак. Аперацыя па змене памеру грудзей не самая складаная, складаней выправіць нос.

Дзмітрый Мікуліч. Скрыншот з праграмы «Шчыра кажучы». Крыніца: БЕЛСАТ NEWS / YouTube

Нос – адна з самых складаных пластычных аперацый. Бо праводзіцца вельмі прэцызійная, вельмі дакладная, скрупулёзная праца з храстком, з косткамі, са скурай. Але даражэй за ўсё каштуе пластыка жывата. Спыталіся: колькі кілаграмаў тлушчу лекар адпампаваў за сваё жыццё.

«Складана сказаць. Адзінае, што ёсць у мяне калега ў Кіеве. Ён вядомы ў гэтым плане рэкардсмен. Ён сямнаццаць літраў за адну аперацыю забраў у пацыенткі. Я больш за дзесяць ні разу не забіраў».

– Вы лічыце пластычную хірургію ў Беларусі якаснай?

– Так, цалкам сабе. Іншае пытанне, што калі параўноўваць пластычную хірургію ў Беларусі і, напрыклад, краіны там – Амерыка, Расея, Украіна, Паўднёвая Карэя, Бразілія, то запатрабаванасць пластычнай хірургіі ў Беларусі і ў гэтых краінах моцна адрозніваецца.

Паліграф: Праўда.

Дзмітрый Мікуліч. Скрыншот з праграмы «Шчыра кажучы». Крыніца: БЕЛСАТ NEWS / YouTube

Мужчыны робяць пластычныя аперацыі. Але, як высвятляецца, нячаста.

«Я з гэтым не сутыкаюся, бо я не спецыялізуюся на падобнага кшталту аперацыях. Але нават вось у сваім прафесійным кам’юніці я не чуў, каб гэтая аперацыя, скажам, уваходзіла недзе нават у Топ-10 самых папулярных аперацый. Вельмі рэдка».

– На ваш погляд, Лукашэнка рабіў пластычныя аперацыі?

– Не.

Я думаю, што ён чалавек старой фармацыі, гэта маё суб’ектыўнае меркаванне. З усёй яго рыторыкі вынікае, што ён лічыць, быццам мужык не павінен рабіць сабе пластычныя аперацыі, гэта тыпу загана.

Паліграф: Праўда.

Больш адказаў на пытанні шукайце ў праграме «Шчыра кажучы» на YT-канале «Belsat News» (відэа вышэй).

belsat.eu

Стужка навінаў